Канькабежны стадыён (Мінск-Арэна)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Канькабежны стадыён — спартыўнае збудаванне ў Мінску, частка шматпрофільнага культурна-спартыўнага комплекса «Мінск-Арэна»

Хуткія факты Канькабежны стадыён, Месцазнаходжанне ...

Першая ў Беларусі крытая лядовая пляцоўка з 400-мятровай бегавой дарожкай (шырыня — 9,5 м), агульная плошча лёду 10 000 м². Маюцца дзве трэніровачныя хакейныя каробкі еўрапейскага (60×30 м) і канадскага стандартаў (60×28 м), дзве дарожкі для кёрлінга. На стадыёне ўстаноўлена абсталяванне, якое дазваляе рэгуляваць тэмпературу лёду на розных участках для розных відаў спорту — фігурнага катання, кёрлінга, хакея, скораснага бегу на каньках. На канькабежным стадыёне знаходзяцца пакоі горнага паветра, якія маюць унікальныя тэрапеўтычныя уласцівасці. Лядовы трэк «Мінск-Арэны» нярэдка становіцца месцам трэніровачных збораў для канькабежцаў з Нідэрландаў, Расіі, Казахстана, Эстоніі, Украіны. Трыбуны стадыёна могуць змясціць 3 000 чалаве.

Канькабежны стадыён злучаны з Арэнай падземным пераходам.

Remove ads

Спартыўныя спаборніцтвы

На лёду канькабежнага стадыёна праводзіліся буйныя міжнародныя старты:

  • міжнародныя спаборніцтвы па шорт-трэку Evo Cup (кастрычнік 2012),
  • Гран-пры па фігурным катанні на каньках сярод юніёраў (верасень 2013),
  • этапы Кубка свету па канькабежным спорце сярод юніёраў (лістапад 2012, снежань 2014),
  • Чэмпіянат Еўропы па канькабежным спорце (студзень 2016).

У 2013 г. Канькабежны стадыён упершыню стаў пляцоўкай Міжнароднага аўтасалона «Мотаршоў», а ўжо ў 2014 на спартыўным аб’екце адбылася MILEX 2017 — 8-я Міжнародная выстаўка ўзбраення і ваеннай тэхнікі.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads