Капанскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Капа́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Капань.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Дзятлавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Гранаўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 2 красавіка 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Баршчоўскага (6 населеных пунктаў: Аляксандраўка, Гранаўка, Дунай, Капань, Чырвоная Слабада і чыгуначная станцыя Сеназавод) і Чарнянскага (вёска Белае Балота (саўгас «Рэчыца»)) сельсаветаў[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў.
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads