Капараўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ка́параўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Капараўка.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Рэчыцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Будкаўскага і Маўчанскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 8 жніўня 1984 года скасаваны пасёлак Ясная Паляна[1]. 26 сакавіка 1987 года ў склад Перасвяцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Корасцень, Маўчаны і пасёлак Падмосце)[2]. 26 верасня 2006 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Караваціцкага сельсавета[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: вёскі Будка, Капараўка, Лазараўка і пасёлкі Багданаўка і Прудзішча.
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 жніўня 1984 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1984, № 26 (1796).
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads