Капліца-пахавальня Вольскіх
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Капліца-пахавальня Вольскіх — каталіцкая капліца ў Жалезніцы Баранавіцкага раёна. Размешчана на ўсходняй ускраіне вёскі, на каталіцкіх могілках. Пабудавана ў першай палове XIX ст. з цэглы як родавая пахавальня роду Вольскіх. Захавалася ў паўзруйнаваным стане[1].
- Капліца ў 1907 годзе
- Капліца ў 1908 годзе
- Алтар капліцы ў 1907 годзе
Remove ads
Архітэктура

Помнік архітэктуры класіцызму. Кампактная прамавугольная ў плане пабудова пад двухсхільным дахам. Фасад вырашаны чатырохкалонным порцікам з трохвугольным франтонам (не захаваўся), сцены крапаваны пілястрамі. Зала перакрыта цыліндрычным скляпеннем, асвятляецца 2 бакавымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі з сандрыкамі. У інтэр’еры алтар у выглядзе 6-пілястравага ампірнага порціка з трохвугольным франтонам і ляпнымі гірляндамі. Пад капліцай сутарэнне пад цыліндрычным скляпеннем з 2 ярусамі арачных нішаў для пахаванняў[1] (разрабаваныя і разбураныя)[2].
Remove ads
Зноскі
- Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 139. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
- Жалезніца // Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — С. 65. — 336 с. — ISBN 985-6302-37-4.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads