Леанід Міхайлавіч Несцярчук

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Леанід Міхайлавіч Несцярчу́к (нар. 2 кастрычніка 1945, Харкі, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі гісторык, даследчык гісторыі населеных пунктаў і архітэктурных збудаванняў на Беларусі. Спецыяліст па гістарычнай спадчыне і персаналіях славутых ураджэнцаў Берасцейшчыны другой паловы ХVIII-ХІХ ст. Кандыдат гістарычных навук (1996).

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 2 кастрычніка 1945 года ў вёсцы Харкі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. У гэтых мясцінах адбылася адна з бітваў вайны 1812 года, з пакалення ў пакаленне перадаваліся гісторыі тых часоў. Леаніда з дзяцінства цікавілі гістарычныя падзеі, што вызначыла яго як краязнаўцу, гісторыка і даследчыка аховы гісторыка-культурнай спадчыны ў будучым.

У 1970 годзе скончыў біёлага-хімічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Працаваў выкладчыкам хіміі і старшынёй вучнёўскага прафсаюзнага камітэта ў ПТВ № 27 г. Брэста, інструктарам Брэсцкага гаркама ЛКСМБ, загадчыкам сектара Брэсцкага абкама ЛКСМБ, першым сакратаром Бярозаўскага райкама ЛКСМБ.

У 1978 годзе скончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу. Працаваў загадчыкам аддзела Брэсцкага райкама КПБ, намеснікам загадчыка аддзела Брэсцкага абкама КПБ, намеснікам начальніка ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама. У 1991—2010 гадах Леанід Міхайлавіч быў вядучым спецыялістам упраўлення культуры аблвыканкама па ахове гістарычнай спадчыны. Быў ініцыятарам стварэння ў 1997 годзе і сакратаром каардынацыйнага савета аблвыканкама па ахове матэрыяльнай і духоўнай спадчыны. З 2001 года — член прэзідыума Беларускага рэспубліканскага Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

З 2002 года з’яўляецца членам Беларускага камітэта Міжнароднай рады па помніках і мясцінах.

Леанід Міхайлавіч у 1991 годзе прымаў актыўны ўдзел у рэстаўрацыі і адкрыцці Свята-Пакроўскай царквы — помніка архітэктуры 1825 года ў в. Гарадзечна Пружанскага раёна. Таксама пры яго непасрэдным удзеле была адноўлена каля в. Паддубна мемарыяльная капліца на месцы пахавання рускіх воінаў Гарадзечанскай бітвы 1812 года.

У 1996 годзе Л.М. Несцярчук скончыў Варшаўскую акадэмію палацава-паркавай архітэктуры. Атрымаў навуковую ступень кандыдата гістарычных навук пасля абароны ў Беларускім дзяржаўным універсітэце дысертацыі «Баявыя дзеянні 3-й Заходняй Рускай арміі ў Айчынную вайну 1812 года на тэрыторыі Беларусі» (навуковы кіраўнік — прафесар А. П. Ігнаценка).

Л.М. Несцярчук быў ініцыятарам стварэння ў 1994 годзе і старшынёй Брэсцкага міжраённага грамадска-культурнага аб’яднання імя Тадэвуша Касцюшкі. Арганізатар дэлегацый грамадскасці Брэстчыны да ўдзелу ў штогадовым Міжнародным Касцюшкаўскім сімпозіўме ў Мацеёвіцах пад Варшавай (Польшча).

Несцярчук — адзін з актыўных ініцыятараў і арганізатараў годнага ўшанавання слынных ураджэнцаў Беларусі: Тадэвуша Касцюшкі, Міхала Клеафаса Агінскага, Рамуальда Траўгута, Адама Міцкевіча, Напалеона Орды, Станіслава Аўгуста Панятоўскага, Тадэвуша Рэйтана і інш. знакамітых асоб, а таксама, добраўладкавання палёў бітваў, якія адбыліся на тэрыторыі Брэстчыны перыядаў ВКЛ, Рэчы Паспалітай, руска-французскай кампаніі 1812 г., 1-й сусветнай, Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гг.

У 2015 г. выступіў ініцыятарам правядзення пошукавых работ на палях Гарадзечненскай бітвы 1812 г. і ўрачыстага перапахавання астанкаў воінаў каля помніка-капліцы «Даблесным продкам, палеглым у бітве пад Гарадзечна».

З ініцыятывы Л.М. Несцярчука ў в. Харкі 25 сакавіка 2018 г. пры падтрымцы вяскоўцаў і мясцовага лясніцтва на месцы гістарычнага пастаялага двара, які існаваў тут на старадаўнім гасцінцы з часоў ВКЛ, быў закладзены вясковы парк і ўсталяваны памятны знак з высячанымі на ім аўтарскімі словамі:

«Бацькоўскі край шануемы спрадвечна,
Яго падараваў Магутны Бог і Беларусь навечна!»

Шматгадовымі намаганнямі Л.М. Несцярчука, у 2024 годзе афіцыйна пачата падрыхтоўка навукова-праектнай дакументацыі па кансервацыі з элементамі рэстаўрацыі руін берасцейскага сярэднявечнага кляштара бернардзінак, яго мемарыялізацыі і музеефікацыі.

Л.М. Несцярчук глыбока перакананы і на ўсіх узроўнях улады даказвае неабходнасць адкрыцця доступу шырокай грамадскасці да руін берасцейскага кляштара бернардзінак пасля іх кансервацыі. Руіны кляштара гэта, безумоўна, нацыянальны здабытак і ўнікальны помнік гісторыі, культуры, археалогіі, архітэктуры, духоўнай культуры сярэднявечнага Бярэсця, а таксама, помнік гісторыі кадэцкай школы, вайсковай медыцыны і баявой славы Брэсцкай крэпасці.

Па думцы Леаніда Міхайлавіча, толькі дзяржава здольна вярнуць да жыцця гісторыка-культурныя каштоўнасці і палацава-паркавыя ансамблі. Сядзібы А. Міцкевіча ў Завоссі, Н. Орды ў Варацэвічах, Нямцэвічаў у Скоках, Т. Касцюшкі ў Мерачоўшчыне ­- прыклады адраджэння страчанага. Але, як лічыць Леанід Міхайлавіч, ажыўленне векапомнай мінуўшчыны з’яўляецца высакароднай справай і важна зразумець, каб сутнасць спрадвечнага імкнення нашых продкаў да вольнасці і вышынь хрысціянскай маралі сталі блізкімі і зразумелымі кожнаму грамадзяніну нашай Бацькаўшчыны, каб неабходнасць асабістага ўдзелу ў захаванні гісторыка-культурнай спадчыны і ўшанаванні памяці аб продках стала часткай яго сумлення і гонару.

Remove ads

Грамадска-палітычная дзейнасць

У 1989 г.. Леанід Міхайлавіч, знаходзячыся на высокай дзяржаўнай пасадзе, у знак пратэсту супраць разбуральнай палітыкі тагачаснага кіраўніцтва СССР публічна выступіў супраць рэзкага падвышэння акладаў дзяржапарату і адмовіўся ад штомесячных дабавак на карысць Рэспубліканскага анкалігічнага дзіцячага цэнтра і на ўратаванне разбураных храмаў.

У гэты крызісны для краіны час, ён накіраваў асабісты зварот у Палітбюро ЦК КПСС, апублікаваў некалькі артыкулаў у рэспубліканскіх СМІ аб тым, што перабудова ў СССР зайшла ў тупік, выказаў шэраг асабістых прапаноў аб рэарганізацыі дзяржапарата, чым выклікаў негатыўную рэакцыю тагачаснага кіраўніцтва.

З другога боку Леанід Міхайлавіч атрымаў мноства пісем, зваротаў, водгукаў з розных куткоў Беларусі, непасрэдна ад шэрагу працоўных калектываў балаціравацца ў Вярхоўны Савет 12-га склікання, але пайсці ў вялікую палітыку тады адмовіўся, многім людзям стаў актыўна дапамагаць у вырашэнні іх жыццёвых праблем. Распад савецкай дзяржавы Леанід Міхайлавіч успрыняў як аб’ектыўную і непазбежную гістарычную падзею, у выніку якой, Беларусь атрымала ўнікальную каштоўнасць – самастойны шлях для развіцця і росквіту. Летам 1990 г. ён быў афіцыйна прызначаны кіраўніком і забяспечыў выезд групы дзяцей з Чарнобыльскай зоны (380 чал.) для іх лячэння і рэабілітацыі ў спецылізаваным санаторыі на беразе Балтыйскага мора ў г. Растоку (Германія).

За актыўную грамадскую пазіцыю, крытычныя адносіны да дзейнасці дзяржаўных арганаў у 1992 г., праз неабгрунтаванае скарачэнне, быў адхілены ад займаемай пасады намесніка начальніка ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.

У 1995 і 1996 гг. Леанід Міхайлавіч быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па Пружанскай і Брэсцкай-Паўднёвай выбарчых акругах ад блока дэмакратычных сіл, але па выніках выбараў не набраў дастатковай колькасці галасоў выбаршчыкаў.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Аўтар 10 манаграфій, 140 навуковых публікацый, шэрагу кніг па гістарычнай спадчыне і многіх публікацый па праблемах гісторыі краю: «Отечественная война на Брестчине» (1990), «Высокае: 500 гадоў», у сааўтарстве (1994), «Гарадзечна: гістарычны нарыс» (1997), «Палацы, паркі і замкі Баранавіцкага раёна» (1999), «Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X—XX стст.» (2002) і інш. Кніга Л. М. Несцерчука «Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны» атрымала гран-пры на VI Міжнародным конкурсе «Мастацтва кнігі» дзяржаў-удзельніц СНД (2009).

Усе навуковыя выданні падараваны аўтарам гарадскім і раённым бібліятэкам і музеям Беларусі, а, таксама, асобным музеям і бібліятэкам Масквы і Санкт-Пецярбурга, Кіева і Львова, Вільнюса і Каўнаса, Ватыкана, Рыма і Фларэнцыі, Парыжа, Лондана, Вашынгтона, Нью-Ёрка, Філадэльфіі і Новага Арлеана, Салатурна (Швейцарыя) і інш.;

Часта прымае ўдзел у навуковых канферэнцыях з дакладамі па гісторыі краю. Выступіў з дакладам аб бітве пад Гарадзечнам на міжнароднай навуковай канферэнцыі «Айчынная вайна 1812 года і Беларусь», арганізаванай Кобрынскім ваенна-гістарычным музеем імя А. В. Суворава (21 ліпеня 2012 г.). Зрабіў даклад «Михал Клеофас Огинский — дипломат, композитор, сенатор и его роль в политической жизни Российской империи» на навукова-практычнай канферэнцыі «От Малороссии до Арктики. Российская империя в событиях и лицах» (Санкт-Пецярбург, 24-25 студзень 2014 г.).

З мэтай збору матэрыялаў па гісторыі Беларусі Леанід Міхайлавітч здзейсніў навуковыя вандроўкі па шэрагу музеяў, бібліятэк і архіваў Польшчы, Італіі, Ватыкана, Францыі, Германіі, Швейцарскай Канфедэрацыі, Украіны, Расіі і Літвы, а, таксама на поле бітвы 1410 г. пад м. Грунвальд і на палі бітваў паўстанцаў Т. Касцюшкі 1794 г. пад мм. Рацлавіцы і Мацыевіцы (Польшча) і інш. гістарычныя мясціны.

Па тэмах «Арганізацыя аховы сусветнай культурнай спадчыны» і «Шляхам Т. Касцюшкі» у 2005—2006 гг. ён двойчы выязджаў на стажыроўку ў ЗША, дзе вывучаў амерыканскі вопыт арганізацыі аховы, зберажэння і аднаўлення нацыянальных культурных здабыткаў.

Remove ads

Працы

  • Беларусь у вайне 1812 года. Паміж Напалеонам і Аляксандрам / Л. Несцярчук. — Брэст : Паліграфіка, 2012. — 319 с. : іл.
  • Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны / Л. Несцярчук; уступ. арт.: А. Лакотка, В. Дадзіёмава. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. — 429 с. : іл.
  • Станіслаў Аўгуст Панятоўскі: манарх, асветнік, мецэнат / Л. Несцярчук. — Брэст : Брэсцкая друкарня, 2011. — 298 с. : іл.
  • Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка : Вяртанне героя на радзіму / Л. Несцярчук. — Брэст : Брэсцкая друкарня, 2006. — 295 с. : іл. (Знакамітыя людзі Беларусі).
  • Ахова гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі : асноўныя этапы фарміравання, сучасны стан і перспектывы / Л. М. Несцярчук. — Мінск : БЕЛТА, 2003. — 283 с.
  • Міхал Клеафас Агінскі : Ліцвін, Патрыёт, Творца / Л. Несцярчук. — Брэст: Брэсцкая друкарня, 2015. — 356 с.
  • Адам Міцкевіч : Геній, Паэт, Ліцвін / Л. Несцярчук. — Брэст: Брэсцкая друкарня, 2019. — 376 с.
  • Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X—XX стагоддзяў: гісторыя, стан, перспектывы / Л. Несцярчук. — Мінск : БЕЛТА, 2002. — 334 с. : іл.
  • Пісьмовыя крыніцы аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі / Л. М. Несцярчук // Веснік Брэсцкага універсітэта. Серыя гуманітарных і грамадскіх навук. 2005. № 1 (22). С. 41—47.
  • Гарадзечна: матэрыяльная і духоўная спадчына : гіст.-архіт. нарыс / Л. М. Несцярчук. — Брэст : МПП «Тэхнічны цэнтр-88», 1997. — 42 с.
  • Перспектывы аднаўлення гісторыка-культурных аб’ектаў старасветчыны на Берасцейшчыне / Л. М. Несцерчук // Берасцейскія кнігазборы : матэрыялы міжнар. навук-практ. канф. «Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання», Брэст, 30-31 кастр. 2008 г. / Брэсц. абл. б-ка. Мінск, 2010. С. 10—13.
  • Стан і перспектывы гістарычных сядзіб Берасцейшчыны / Л. М. Несцярчук // Берасцейскі хранограф : зб. навук. прац. Брэст, 2004. Вып. 4. С. 71—75.
Remove ads

Узнагароды

  • Юбилейная медаль "Двадцать лет победы в Великой Отечественной войне 1941—1945 гг. — Указ Президиума Верховного Совета СССР от 7 мая 1965 г.;
  • Лауреат Белорусского республиканского конкурса студенческих работ, посвященного 50-летию БССР, по теме: «Аграрные отношения и положение крестьянства в развитых капиталистических странах» (1969 г.);
  • Почетная грамота ЦК ВЛКСМ. — За заслуги перед комсомолом и в связи с 60-летием ВЛКСМ (1978 г.);
  • Почетный знак Белорусского отделения Советского Фонда мира. — За активную работу по укреплению Советского Фонда мира (12.12. 1985 г.);
  • Почетная медаль Правления Советского Фонда мира. — За активное участие в деятельности Фонда (11.11. 1987 г.);
  • Благодарность Оргкомитета ВДНХ СССР. — За активное участие в подготовке выставки-ярмарки на ВДНХ СССР (июнь. 1990 г.);
  • Грамота Митрополита Филарета, патриаршего экзарха всея Беларуси. — За внимание к трудам на ниве церковной, в память 2000-летия Рождества Христова (20.05.2000 г.);
  • Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. — За шматгадовую плённую працу, значны ўклад у справу адраджэння і захавання нацыянальнай культуры (2002 г.);
  • Грамота Митрополита Филарета, патриаршего экзарха всея Беларуси. — За усердные труды во славу церкви Христовой и на благо Отечества (18.09. 2005 г.);
  • Ганаровая грамата Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта. — За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у захаванне нацыянальнай спадчыны (02.10. 2005 г.);
  • Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. — За ўклад у развіццё культуры (03.10. 2005 г.);
  • Дыплом Нацыянальнай Камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА. — За вялікі ўклад у захаванне культурнай спадчыны Беларусі (29.09. 2010 г.);
  • Ганаровы знак Беларускага прафсаюза работнікаў культуры. — За значны ўклад у развіццё галіны культуры Беларусі (Пастанова Прэзідыума БПК № 2 ад 29 верасня 2010 г.);
  • Ганаровая грамата Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта. — За высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны (01.10. 2010 г.);
  • Падзяка Прэзідыума Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. — За значны ўклад у адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі (2012 г);
  • Дыплом лаўрэата прэміі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ў сферы культуры і мастацтва ў намінацыі «Літаратура, журналістыка, крытыка» (Пастанова Прэзідыума БПК № 313 ад 29 верасня 2016 г.);
  • Медаль Польскага Фонда імя Т. Касцюшкі. — За развіццё касцюшкаўскай традыцыі ў Беларусі (10.10. 2020 г.);
  • Ганаровая грамата Міністэрства інфармацыі Рэспубликі Беларусь. — За значны ўклад у развіццё і папулярызацыю беларускай краязнаўчай літаратуры (2020 г.);
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads