Капліца-пахавальня Нонхартаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Капліца-пахавальня Нонхартаўmap
Remove ads

Капліца-пахавальня Нонхартаў — капліца ў паўднёва-ўсходняй частцы вёскі Гайцюнішкі, каля дарогі.

Хуткія факты Капліца-пахавальня Нонхартаў, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў 1633 г. з цэглы як кальвінскі збор па фундацыі дачкі ўладальніка Гайцюнішак П. Нонхарта Зузаны. Стала сямейнай пахавальняй Нонхартаў, а пазней Шротэраў і іншых уладальнікаў Гайцюнішак кальвінскай веры (Стэцкевічаў, таксама пахаваны Остэн - Сакены)[3].

Царква доўгі час мела асобнага пастара, ці казначэя. У XIX ст. была філіялам ("прычэтнай" царквой) Віленскай лютэранскай парафіі[3].

Remove ads

Архітэктура

Прамавугольны ў плане будынак і такая ж алтарная частка. Асноўны аб'ём быў накрыты вальмавым дахам. Сцены прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі, завершаны шырокімі прафіляванымі карнізамі і ўмацаваны магутнымі контрфорсамі, схілы якіх накрыты дахоўкай. Галоўны фасад не меў шчыта, а над уваходам узвышалася вежачка-сігнатурка. Тарэц алтарнай апсіды быў завершаны трохвугольным франтонам. Дэкор на фасадах амаль адсутнічаў. У інтэр'еры асноўны аб'ём быў перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі. У сутарэннях знаходзіліся труны з муміфікаванымі целамі пахаваных. Высокую каштоўнасць мелі алтар і казальніца XVII ст. Капліца зруйнавана ў часы, калі ў доме-крэпасці знаходілася школа механізатараў. Пры гэтым гатычная цэгла выкарыстоўвалася на будаўніцтва гаспадарчых пабудоў[3].

Засталіся руіны, часткі паўночнай і заходняй сцен.

Remove ads

Галерэя

Зноскі

  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
  2. Хрысціянскія храмы Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча / А. М. Кулагін, У. А. Герасімовіч. Мн.: Ураджай, 2001. — 184 с. ISBN 978-985-04-0399-5.
  3. Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-078-5.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads