Капліца-пахавальня Нонхартаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Капліца-пахавальня Нонхартаў — капліца ў паўднёва-ўсходняй частцы вёскі Гайцюнішкі, каля дарогі.
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана ў 1633 г. з цэглы як кальвінскі збор па фундацыі дачкі ўладальніка Гайцюнішак П. Нонхарта Зузаны. Стала сямейнай пахавальняй Нонхартаў, а пазней Шротэраў і іншых уладальнікаў Гайцюнішак кальвінскай веры (Стэцкевічаў, таксама пахаваны Остэн - Сакены)[3].
Царква доўгі час мела асобнага пастара, ці казначэя. У XIX ст. была філіялам ("прычэтнай" царквой) Віленскай лютэранскай парафіі[3].
Remove ads
Архітэктура
Прамавугольны ў плане будынак і такая ж алтарная частка. Асноўны аб'ём быў накрыты вальмавым дахам. Сцены прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі, завершаны шырокімі прафіляванымі карнізамі і ўмацаваны магутнымі контрфорсамі, схілы якіх накрыты дахоўкай. Галоўны фасад не меў шчыта, а над уваходам узвышалася вежачка-сігнатурка. Тарэц алтарнай апсіды быў завершаны трохвугольным франтонам. Дэкор на фасадах амаль адсутнічаў. У інтэр'еры асноўны аб'ём быў перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі. У сутарэннях знаходзіліся труны з муміфікаванымі целамі пахаваных. Высокую каштоўнасць мелі алтар і казальніца XVII ст. Капліца зруйнавана ў часы, калі ў доме-крэпасці знаходілася школа механізатараў. Пры гэтым гатычная цэгла выкарыстоўвалася на будаўніцтва гаспадарчых пабудоў[3].
Засталіся руіны, часткі паўночнай і заходняй сцен.
Remove ads
Галерэя
- Гайцюнішкі на старых здымках
- Капліца-пахавальня, 1900-я, фота Я. Балзункевіча
- Капліца-пахавальня, 1920-я, фота Я. Булгака
- Капліца-пахавальня, 1930-я
- Капліца-пахавальня, 1934
Зноскі
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
- Хрысціянскія храмы Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча / А. М. Кулагін, У. А. Герасімовіч. — Мн.: Ураджай, 2001. — 184 с. — ISBN 978-985-04-0399-5.
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads