Капліца-пахавальня Скірмунтаў (Моладава)

Моладава From Wikipedia, the free encyclopedia

Капліца-пахавальня Скірмунтаў (Моладава)map
Remove ads

Капліца-пахавальня Скірмунтаў — помнік архітэктуры неакласіцызму ў в. Моладава (Іванаўскі раён) пры галоўным уездзе ў сядзібна-паркавы комплекс Скірмунтаў (не захаваўся).

Хуткія факты Капліца-пахавальня Скірмунтаў, Краіна ...

Пабудавана ў 19051908 паводле праекта віленскага архітэктара Тадэвуша Раствароўскага. У савецкія часы ў капліцы размяшчаўся склад трактарных запчастак.

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Капліца-пахавальня, фота 1937 г.

Мураваны цэнтрычны храм-ратонда дыяметрам 8 м завершаны сферычным купалам. Ніжэйшая за астатні аб'ём прамавугольная, раскрапаваная пілястрамі апсіда і дарычныя порцікі з трох бакоў надаюць плану крыжападобную форму. Уваходы порцік чатырохкалонны, астатнія — дзвюхкалонныя. Апрацаваны гарызантальным рустам цыліндрычны аб'ём завершаны шырокім фрызам з поясам ляпных гірлянд і карнізам з сухарыкамі і мадульёнамі. Тымпаны франтонаў і ліштвы акон, якія мелі калісьці каляровыя вітражы, аздоблены ляпным раслінным арнаментам. У інтэр'еры сцены рытмічна раскрапаваныя пілястрамі і завершаны па перыметры карнізам.

У алтары была ўстаноўлена беламармуровая скульптура Хрыста, створаная скульптарам Броцкім (не захавалася). Аздабленне інтэр'ера не збераглося.

Remove ads

Літаратура

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads