Капліца Маці Божай (Вістычы)

Вістычы From Wikipedia, the free encyclopedia

Капліца Маці Божай (Вістычы)map
Remove ads

Капліца Маці Божай — каталіцкая капліца на ўсходняй ускраіне вёскі Вістычы Брэсцкага раёна, непадалёку ад касцёла. Пабудавана ў XVIII стагоддзі з цэглы. Унесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі як «Вежа ўязной брамы былой сядзібы», рашэннем Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь ад 13 мая 2022 года назва была выпраўлена[1].

Thumb
Капліца і касцёл у 1916 годзе
Thumb
Капліца ў пачатку XX ст.
Хуткія факты Капліца Маці Божай, Краіна ...
Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашана калонай, узведзенай на высокі 4-гранны пастамент. Калона накрыта шатровым дашкам, завершаным скульптурай Маці Божай (існавала да Вялікай Айчыннай вайны). Ніжні ярус крапаваны лучковымі нішамі, у франтальнай мемарыяльная дошка з надпісам «Калона Божай Маці. Пастаўлена ў XVIII ст. Сімвал гонару і магутнасці заможных уласнікаў гэтых мясцін. Мае гістарычную, архітэктурную і мастацкую каштоўнасць. Ахоўваецца дзяржавай».

Remove ads

Зноскі

  1. МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ МИНИСТЕРСТВО КУЛЬТУРЫ. ПАСТАНОВА. 14 мая 2022 г. № 27(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2022. Праверана 13 чэрвеня 2022.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads