Вістычы

аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Вістычыmap
Remove ads

Ві́стычы[1] (трансліт.: Vistyčy, руск.: Вистычи) — аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчаны за 12 км на поўнач ад Брэста.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Цэнтр камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Садрассвет».

Remove ads

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XV стагоддзя як сяльцо — шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім старостве Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З 1471 года належала берасцейскаму падкаморыю Выганоўскаму. У XVI стагоддзі ўладанне маршалка літоўскага і старосты берасцейскага Юрыя Ільініча, пазней — Тышкевічаў. У 1678 годзе пабудаваны з цэглы касцёл цыстэрцыянцаў.

У пачатку XIX стагоддзя вёска належала памешчыку Шэміету. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях.

У вайну 1812 года, у верасні, пры пераправе цераз р. Лясная каля вёсак Вістычы, Клейнікі і Церабунь адбылася бітва, у выніку якой загінулі 2 тыс. французскіх і 1 тыс. расійскіх салдат, а вёска згарэла.

У 1834 годзе касцёл перабудаваны ў мураваную царкву з драўлянай званіцай. Медны звон важыў больш за 5 пудоў і быў датаваны 1692 годам. Царкву наведвалі каля 4 тыс. прыхаджан з 14 навакольных вёсак, ёй належала 126 дзесяцін зямлі. У 1849 годзе Вістычы — уладанне графа Грабоўскага. У маёнтку была плаціна і 8 мастоў. У 1863 годзе ў вёсцы меліся карчма, вадзяны і ветраны млыны. Маёнткам валодаў Павел Ягмін, які за ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў паводле царскага загада абавязаны быў прадаць 1/7 частку свайго маёнтка. У 1889—1890 гадах у вёсцы працавала народнае вучылішча, дзе вучыліся 61 хлопчык і 3 дзяўчынкі. У 1890 годзе маёнткам валодаў С. Ягмін, які меў тут 383 дзесяціны зямлі.

Thumb
Вістычы ў 1916 годзе

У 1905 годзе вёска ў Матыкальскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 5 жыхароў загінулі. У 1940—1954 гадах вёска ўваходзіла ў склад Казловіцкага сельсавета, да 8 верасня 1959 года — у склад Цюхініцкага сельсавета[2].

Remove ads

Інфраструктура

  • Крама
  • Базавая школа
  • Бібліятэка
  • Аддзяленне сувязі

Насельніцтва

  • 74 жыхары (1905)
  • 3 двары, 89 жыхароў (1921)
  • 5 двароў, 37 жыхароў (1940)
  • 105 жыхароў (1959)
  • 103 жыхары (1970)
  • 170 гаспадарак, 605 жыхароў (1997)
  • 190 гаспадарак, 33 жыхары (2005)

Славутасці

Старачаная спадчына

Remove ads

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads