Капліца Святога Антонія (Прошкава)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Капліца Святога Антонія — каталіцкі храм у Беларусі, у вёсцы Прошкава Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў паўночнай частцы вёскі, на могілках. Помнік народнага дойлідства. Пабудавана ў XIX ст. з дрэва. Адноўлена ў канцы XX ст.
Remove ads
Архітэктура

Прамавугольны ў плане зруб з пяціграннай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Двухсхільны гонтавы дах пераходзіць над апсідай у вальмавы гранёны. Над трохвугольным франтонам фасада ўзвышаецца двух’ярусная чатырохгранная вежа-званіца пад шатровым пакрыццём. Уваход праз нізкі прамавугольны прытвор пад двухсхільным пакрыццём. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Унутры зала перакрыта плоскай столлю. Над уваходам на ўсю шырыню храма балкон хораў, падтрыманы двума слупамі. Цэнтральны і бакавыя алтары выкананы ў тэхніцы стука пад шэры штучны мармур.
Remove ads
Літаратура
- Капліца святога Рафаіла // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — Мн., 2000. — С. 128.
- Касцёл Іаана // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 237.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Капліца Святога Антонія (Прошкава) на сайце Radzima.org
- Капліца Святога Антонія (Прошкава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads