Капліца Святога Казіміра (Ружаны)

Ружаны From Wikipedia, the free encyclopedia

Капліца Святога Казіміра (Ружаны)map
Remove ads

Каплі́ца Свято́га Казі́міра, таксама Касцё́л Святога Казіміра — каталіцкі храм у Ружанах Пінскай дыяцэзіі. Помнік архітэктуры ранняга класіцызму.

Хуткія факты Капліца Святога Казіміра, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудову капліцы фундаваў уласнік ружанскага маёнтка Аляксандр Сапега. Праект выканаў саксонскі архітэктар Ян Самуэль Бекер. Будаўніцтва звязваюць з мошчамі святога Казіміра, якія ў сярэдзіне XVII стагоддзя захоўваліся ў ружанскіх уладаннях Сапегаў[1]. Першапачаткова капліца ўваходзіла ў склад комплексу базыльянскага кляштара.

Архітэктура

Будынак мураваны прамавугольны ў плане, накрыты двухсхільным дахам. Па перыметры будынка праходзіць прафіляваны карніз. Прамавугольныя высокія вокны. Уваходныя дзверы і бакавыя нішы аздоблены ліштвамі. Сцены ў інтэр’еры завершаныя карнізам. Алтар мураваны ў выглядзе порціка дарычнага ордара.

Зноскі

  1. Наталля Пракаповіч.. Летапіс духоўнасці: культавая архітэктура. Всё о Ружанах (8 верасня 2012).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads