Аляксандр Міхал Сапега

(1730—1793) ваявода полацкі, канцлер літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Міхал Сапега
Remove ads

Аляксандр Міхал Сапега (12 верасня 1730 — 28 мая 1793), дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, прадстаўнік роду Сапегаў, сын Казіміра Леана Сапегі. Абозны ВКЛ у 1748—1750, генерал-маёр (1750), падскарбі дворны літоўскі ў 1750—1754, ваявода полацкі ў 1754—1775, гетман польны ВКЛ у 1762—1775, канцлер літоўскі з 1775. Бацька Францішка Сапегі.

Хуткія факты Аляксандр Міхаіл Сапега, Гетман польны літоўскі ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Любартаве. 3 1746 года неаднаразова выбіраўся ў сойм. Таемна падтрымліваў Барскую канфедэрацыю, хоць быў лаяльным да караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага і расійскай улады. Непрыхільна сустрэў Канстытуцыю 3 мая 1791 года. У 1792 годзе па прапанове караля далучыўся да Таргавіцкай канфедэрацыі і быў абраны яе маршалкам у ВКЛ, пасля чаго засядаў з кіраўніцтвам канфедэрацыі ў Гродне.

Збіраў кнігі, рукапісы. Валодаў Высокім, Друяй, Зэльвай, Старым і Новым Быхавам, Дзярэчынам, Луннам і інш.

Remove ads

Зноскі

  1. Aleksander Michał Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q96022943'></a>
  2. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. V, Ziemia połocka i województwo połockie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. Г. ЛюлевічWarszawa: 2018. — С. 241. — ISBN 978-83-65880-49-9
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q120756022'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q22114975'></a>
  3. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 73. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q122382124'></a>
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads