Капліца Трох Свяціцелей
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Капліца Трох Свяціцелей — частка комлекса Успенскай царквы ў Львове, помнік архітэктуры.
У архітэктуры капліцы перапляліся традыцыі народнай і рэнесанснай архітэктуры.
Remove ads
Гісторыя
Капліца была пабудавана архітэктарам Андрэем Падлесным у 1578—1591 гг. на сродкі львоўскага купца Канстанціна Карнякта. Пасля пажару ў 1671 годзе была зноў адбудавана. У 1846—1847 гадах капліцу рэстаўравалі, тады яна была злучаная з царквой праходам. Цяпер уваход у Успенскую царкву з вуліцы закрыты, можна ўвайсці толькі праз капліцу Трох Свяціцеляў.
Апісанне

Будынак Капліца — невялікі, прамавугольны ў плане будынак, без калон і слупоў. Завершаны развітым антаблементам з трыма купаламі на цесна пастаўленых васьмівугольных барабанах, увянчаных рэнесанснымі ліхтарыкамі. Фасады сіметрычныя, члянёныя пілястрамі. Па цэнтры фасаднай сцяны размешчана рэнесансны партал, фланкіраваны паўкалонамі з дэкаратыўнымі рэльефамі, выразанымі ў камені. Арачныя вокны узятыя ў рэльефныя абрамленні. Прапорцыі архітэктурных і дэкаратыўных элементаў надаюць капліцы непаўторную вытанчанасць.
Remove ads
Гл. таксама
- Успенская царква (Львоў)
- Успенская царква (комплекс)
- Вежа Карнякта
- Тры свяціцелі
Літаратура
- Всеобщая история искусств. Том II. Искусство Средних веков. Книга I. Европа. Авторы: Л. П. Калиниченко и Ф. С. Уманцев; под общей редакцией Ю. Д. Колпинского (Москва, Государственное издательство «Искусство», 1960)
- ВУЛ. РУСЬКА, 07 — КАПЛИЦЯ ТРЬОХ СВЯТИТЕЛІВ
- Сайт ОКО: Капліца трох свяціцеляў.
- Капліца Трох Свяціцеляў, або як Захад з Усходам аб’яднаўся. Гісторыя ў 10 малюнках
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Капліца Трох Свяціцелей
- Сайт OKO: Капліца Трох Свяціцеляў .
- Капліца Трох Свяціцеляў, або як Захад сустрэўся з Усходам. Гісторыя ў 10 малюнках
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads