Капліца на могілках (Пінск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Капліца, Касцёл Маці Божай Балеснай — каталіцкая капліца ў Пінску, якая размяшчалася на могілках па вул. Спакойнай.
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана ў 1820 годзе з дрэва францысканцамі. Адлюстравана на малюнку Я. Драздовіча 1926 года і фотаздымку 1956 года. У 1927 годзе адрэстаўрыравана. Існавала да канца XX стагоддзя[1]. На месцы капліцы пастаўлены крыж[2].

Архітэктура
Прамавугольны зруб з 3-граннай апсідай, над якой двухсхільны дах пераходзіць у гранёнае вальмавае пакрыццё. Апсіда завершана двух’ярусным 8-гранным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. З паўднёвага боку да апсіды далучаны нізкі прыруб сакрысціі пад 3-схільным дахам. Галоўны ўсходні фасад вырашаны 4-калоннай галерэяй з балюстраднай агароджай і трохвугольным франтонам у завяршэнні. Над ім на партатыўным атыку пастаўлены крыж. Фасады вертыкальна ашаляваны, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Зала перакрыта плоскай столлю, на 2 слупах узнята галерэя хораў.
- Апсіда
- Алтар
- Бакавы фасад
- Галоўны фасад. 1921
- Касцёл на малюнку Язэпа Драздовіча. 1926
- Касцёл на малюнку Язэпа Драздовіча. 1926
Remove ads
Зноскі
- Вуліца Спакойная: старадаўнія могілкі горада на Піне (бел.). Catholic.By. Праверана 27.05.2022.
- Сіламі парафіян Пінскай катэдры быў усталяваны новы крыж на могілках (бел.)(недаступная спасылка). Катэдральная парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Праверана 27.05.2022.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

