Капліца памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў (Магілёў)

Магілёў From Wikipedia, the free encyclopedia

Капліца памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў (Магілёў)map
Remove ads

Капліца памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў — помнік у Магілёве, размешчаны на левым беразе Дняпра, па Вялікай Чавускай вуліцы. Адкрыта 15 лютага 2002 г. Аўтары помніка архітэктар Уладзімір Чаленка і скульптар Юрый Паўлаў.

Хуткія факты Капліца памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, Краіна ...
Remove ads

Архітэктура

Капліца зроблена з жалезабетону і граніту, вышыня складае 16 м. Купал пакрыты суцэльнай меддзю. Прапорцыі і форма архітэктуры капліцы пераймаюць каноны старажытнарускай праваслаўнай архітэктуры. У плане капліца ўтварае квадрат — сімвал цвёрдасці веры, вышыня яе парталаў складае два квадраты, у аснову кампазіцыі закладзены сімвал крыжа, які сімвалізуе перамогу над смерцю.

Чатырохмятровая скульптурная кампазіцыя зроблена з бронзы і чырвонага граніту. Скульптура ўвасабляе святы і ўзнёслы вобраз Маці—Беларусі, якая бласлаўляе сваіх сыноў на ратны подзвіг. Скульптурная кампазіцыя сімвалізуе пераемнасць вайсковай доблесці ўсіх пакаленняў воінаў-інтэрнацыяналістаў. Імёны загінулых воінаў—інтэрнацыяналістаў Магілёўшчыны ўшанаваны на мемарыяльнай дошцы, устаноўленай на помніку. Ля падмурка помніка закладзены капсулы памяці з зямлёй Афганістана, мемарыяла «Востраў слёз» у горадзе Мінску, Буйніцкага поля і салдацкіх магіл Магілёўшчыны.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads