Капцэвіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Капцэ́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — пасёлак Капцэвічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Петрыкаўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска (з 15 ліпеня 1935 г. па 24 жніўня 1951 г. рабочы пасёлак) Капцэвічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Петрыкаўскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Петрыкаўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 26 сакавіка 1987 года ў склад Петрыкаўскага сельсавета перададзены вёскі Аголічы, Аголіцкая Рудня, Беразнякі, Свабода, пасёлак Белалескае[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1552 чалавекі[2], з іх 93,2 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 1,4 % — украінцы, 0,6 % — яўрэі[3]; паводле перапісу 2019 года — 1263 чалавекі[4].
Remove ads
Зноскі
- Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня, 25 лютага і 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads