Каравелас (Баія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каравелас (парт.: Caravelas) — горад на поўднёва-ўсходнім узбярэжжы бразільскага штата Баія. Насельніцтва (2010 г.) — 21 437 чал.
Горад Каравелас выцягнуты ўздоўж паўночнага берага ў вусці аднайменнай ракі. Вядомы з 1581 г. У 1700 г. атрымаў статус муніцыпалітэта. З 1822 г. у складзе незалежнай Бразіліі.
Клімат трапічны вільготны. Сярэдняя гадавая тэмпература +24,3 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў 1 519 мм.
Каравелас — важны транспартны і турыстычны цэнтр штата Баія. Працуюць марскі порт, аэрапорт, чыгуначная станцыя.
Remove ads
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Архівавана 5 чэрвеня 2018.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads