Карадар’я
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карадар’я (кірг.: Кара-Дарыя, узб.: Qoradaryo, Қорадарё) — рака ў Ошскай вобласці Кыргызстана, Андыжанскім і Наманганскім вілаятах Узбекістана, левы прыток ракі Сырдар’я. Адна з найбуйнейшых рэк, якія ўпадаюць у Сырдар’ю.
Даўжыня Карадар’і — 180 км, разам з левай ракой Тар — 318 км. Плошча басейна, паводле «Вялікай савецкай энцыклапедыі», складае 30 100 км², паводле «Нацыянальнай энцыклапедыі Узбекістана» — 28 600 км². Карадар’я жывіцца водамі снягоў і ледавікоў. Расход вады паблізу населенага пункта Учтэпа — 136 м³/с, найбольшы — 265 м³/с (1969 год), найменшы — 68,4 м³/с (1975 год). 55 % гадавога сцёку прыпадае на перыяд з сакавіка па ліпень. Найбольш паўнаводнай рака бывае ў чэрвені.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
- Масальский В. И. Кара-дарья // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XIV. — С. 421.
- Кара-Дарья // Малый энциклопедический словарь — 2 — СПб.: 1907. — Т. 1.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads