Каракуль

Район From Wikipedia, the free encyclopedia

Каракульmap
Remove ads

Караку́ль (тадж.: Қарокул) — бяссцёкавае возера, знаходзіцца ў паўночнай частцы Паміра, на поўдзень ад Заалайскага хрыбта, найбуйнейшае возера на тэрыторыі Таджыкістана (Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць).

Хуткія факты Каракуль, Морфаметрыя ...

Возера знаходзіцца ў плоскай горнай катлавіне на вышыні 3914 м, акружана пустэльнымі скалістымі хрыбтамі. Найбольшая даўжыня возера — 33 км, шырыня — 24 км. Плошча паверхні — 380 км².

Паўвостраў, які выступае з поўдня, і востраў прамавугольнай формы каля паўночнага берага падзяляюць возера на дзве часткі — мелкаводную (глыбіня да 22,5 м) ўсходнюю са шматлікімі дробнымі залівамі і плоскімі мысамі і больш глыбокую заходнюю, глыбіня якой даходзіць да 236 м. Шырыня праліва паміж дзвюма часткамі — 1 кіламетр. З паўднёвым берагам востраў злучаецца вузкай касой. Даўжыня вострава (мае назву Паўночны[1]) — 8 км, шырыня — 4 км.

У Каракуль ўпадаюць рэкі Караджылга, Караарт і Музкол. Возера пакрытае лёдам з лістапада па красавік.

Remove ads

Зноскі

  1. Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. (руск.)

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads