Каралеўскі ваенна-марскі флот Вялікабрытаніі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Каралеўскі ваенна-марскі флот Вялікабрытаніі
Remove ads

Каралеўскі ваенна-марскі флот (англ.: Royal Navy) — асноўная частка ваенна-марскіх сіл Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.

Хуткія факты Royal Navy Каралеўскі ваенна-марскі флот., Гады існавання ...

Гісторыя флоту пачынаецца з 18 стагоддзя, калі ён адыграў важную ролю ў станаўленні і пашырэнні Брытанскай імперыі. У 19—20 стагоддзях быў самым магутным флотам свету, адыграў значную ролю ў паспяховых ваенных дзеяннях краіны ў двух сусветных войнах. Сярод краін НАТА цяпер другі па моцы пасля Флоту ЗША флот альянсу, здольны праводзіць ваенныя аперацыі ў глабальным маштабе.

Цяперашні флот Вялікабрытаніі мае ў сваім складзе каля 90 караблёў, уключаючы авіяносцамі «Арк Роял» і «Іластрыяс», падраздзяленнямі марской пяхоты і ваеннай авіяцыі.

Remove ads

Арганізацыя

Каралеўскі ваенна-марскі флот Вялікабрытаніі кіруецца Міністэрствам абароны. Да 1964 года гэта функцыя выконвалася Адміралцействам, затым яно ўвайшло ў склад Міністэрства абароны. Вышэйшы орган кіравання флотам — Адміралцейскі Камітэт, старшынёй якога з’яўляецца Першы Лорд Адміралцейства, адначасова Дзяржаўны сакратар па абароне (эквівалент міністра абароны; да 1964 — старшынёй быў ваенна-марскі міністр), асоба грамадзянская, як правіла, прадстаўнік кіруючай партыі, дэпутат парламента.

Да 1964 г у Адміралцейскі Камітэт у залежнасці ад становішча ўваходзілі звычайна ад 9 да 15 членаў (асноўнае ядро): Першы Лорд Адміралцейства (ваенна-марскі міністр), Першы марскі лорд (начальнік галоўнага марскога штаба), Другі марскі лорд (начальнік асабовага склада флоту), Трэці марскі лорд (начальнік караблебудавання і ўзбраенні флоту), Чацвёрты марскі лорд (начальнік забеспячэння і транспарту флоту), Пяты марскі лорд (начальнік марской авіяцыі).

Пасля 1964 Камітэт складаецца з чатырох міністраў — грамадзянскіх асоб і (як правіла) сямі радавых членаў, за адным выключэннем — прафесійных ваенных маракоў.[2]

Remove ads

Пункты базіравання

Ваенна-марскі флот

  • ВМБ Деванпарт, (англ.: Her Majesty's Naval Base Devonport), Плімут
  • ВМБ Клайд, (англ.: Her Majesty's Naval Base Clyde)
  • ВМБ Портсмут (англ.: Her Majesty's Naval Base Portsmouth)

Ваенна-марская авіяцыя

  • Марская авіябаза Калдраўз (англ.: Royal Naval Air Station Culdrose)
  • Марская авіябаза Ёвілтан (англ.: Royal Naval Air Station Yeovilton)

Гл. таксама

  • Каралеўскі дапаможны флот Вялікабрытаніі
  • Гранд-Фліт
  • HMS

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads