Каралеўства Ірландыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Каралеўства Ірландыя
Remove ads

Каралеўства Ірландыя (ірл.: Ríocht na hÉireann; англ.: Kingdom of Ireland) — ірландская дзяржава, якая існавала з 1541 па 1800 год і займала ўвесь востраў Ірландыя. 1 студзеня 1801 года Ірландыя і Вялікабрытанія аб'ядналіся, стварыўшы Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі.

Хуткія факты Каралеўства Ірландыя, Сталіца ...
Remove ads
Remove ads

Абвяшчэнне каралеўства

У адпаведнасці з Актам Кароны Ірландыі[1], зацверджаным Ірландскім парламентам у 1542 годзе, Ірландыя станавілася каралеўствам, а кароль Англіі Генрых VIII, які насіў да гэтага, як і яго папярэднікі, тытул уладара Ірландыі, абвяшчаўся каралём Ірландыі, першым з 1169 года. Спыняла сваё існаванне Лордства Ірландыі, створанае ў 1171 годзе пасля заваявання Ірландыі Генрыхам II, бласлаўлёным на гэта папскай булай Laudabiliter, выдадзенай у 1155 годзе Папам Адрыянам IV.

Remove ads

Кіраванне дзяржавай

Главой дзяржавы з'яўляўся англійскі манарх. Главой выканаўчай улады і прадстаўніком англійскага караля быў Лорд-Прадстаўнік, пасля Лорд-Лейтэнант. На гэту пасаду прызначаліся як правіла знатныя англійскія дваране, хоць некалькі разоў гэта месца займалі і ірландцы. У XVIII стагоддзі значэнне гэтай пасады стала памяншацца і вядучую ролю стаў выконваць Генеральны Сакратар Ірландыі. Заканадаўчым органам Каралеўства Ірландыя з'яўляўся двухпалатны парламент, які быў створаны па англійскім узоры і складаўся з палаты Лордаў і палаты Абшчын. Паўнамоцтвы парламента Ірландыі былі істотным чынам абмежаваны цэлым шэрагам заканадаўчых актаў, галоўным чынам — Актам Пойнінга, прапанаваным Лордам-Прадстаўніком Эдуардам Пойнінгам у 1492 годзе, пасля заканчэння войн Пунсовай і Белай ружы.

З 1693 года каталікі, а таксама прадстаўнікі такіх галін пратэстанцтва, як баптызм, прэсвітарыянства і метадызм не дапушчаліся ў склад парламента, а іх правы былі ў значнай меры абмежаваны серыяй законаў, з 1728 па 1793 гады яны нават не мелі выбарчых правоў.

Remove ads

Гл. таксама

  • Будынак Ірландскага Парламента

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads