Каралеўства Брэтань
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каралеўства Брэтань (фр.: Royaume de Bretagne) — феадальная дзяржава, якае існавала ў сярэдзіне IX — пачатку X стагоддзяў на тэрыторыі паўвострава Брэтань. Каралеўства было створана ў выніку дамовы паміж Эрыспоэ (кароль у 851—857) і каралём Заходне-Франкскай дзяржавы Карлам II Лысым у Анжэ ўвосень 851 года. Вяршыня магутнасці каралеўства — кіраванне Саламона (кароль у 857—874), які далучыў да каралеўства заходнюю частку Анжу, Катантэн і Авранш. Пасля смерці Саламона краіна пагрузілася ў грамадзянскую вайну паміж феадаламі, якія забілі яго, што прэтэндавалі на тытул караля, Паскветэнам і Гурванам. Брат Паскветэна, Ален I Вялікі (кароль у 874—907), быў апошнім каралём Брэтані. Пасля яго смерці ў 907 годзе, Брэтань патрапіла пад уладу кіраўнікоў Нармандыі, а ў 930-х гадах, заваяваўшы незалежнасць, стала герцагствам, фактычна застаючыся незалежнай дзяржавай аж да 1532 года, калі адбылося яе канчатковае далучэнне да Францыі.

Remove ads
Гл. таксама
- Кіраўнікі Брэтані
- Герцагства Брэтань
Спасылкі
- История Бретани. Глава 1: Рождение нации . Планета Бретань. — 2009-07-31.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads