Каралеўства Фінляндыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каралеўства Фінляндыя (фінск.: Suomen kuningaskuntahanke) — форма дзяржаўнага ладу, што існавала ў Фінляндыі ў 1918—1919 гадах.

Было ўтворана пасля Грамадзянскай вайны буржуазным Сенатам, што правёў у сойме рашэнне аб манархічнай форме дзяржаўнага ладу. У пачатку кастрычніка 1918 года першым каралём Фінляндыі стаў абраны германскі прынц Фрыдрых Карл Гесенскі. Увесну 1919 года быў абраны новы парламент, які прыняў рэспубліканскую форму праўлення. Рэгент Фінляндыі Карл Густаў Эміль Манэргейм зацвердзіў гэтае рашэнне 17 ліпеня 1919 года, што стала канцом існавання каралеўства[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
