Карл Густаў Эміль Манэргейм

From Wikipedia, the free encyclopedia

Карл Густаў Эміль Манэргейм
Remove ads

Карл Густаў Эміль Ма́нэргейм (фінск.: Carl Gustaf Emil Mannerheim, 4 чэрвеня 1867, Аскайнен — 27 студзеня 1951, Лазана, Швейцарыя) — барон, фінскі ваенны і дзяржаўны дзеяч.

Хуткія факты Карл Густаў Эміль Манэргейм, 6-ы прэзідэнт Фінляндыі ...

Генерал-лейтэнант Расійскай Імператарскай арміі (25 красавіка 1917), генерал ад кавалерыі (7 сакавіка 1918) Фінляндскай арміі, фельдмаршал (19 мая 1933), маршал Фінляндыі (толькі як ганаровае званне, 4 чэрвеня 1942 года).

З 1931 старшыня Рады дзяржаўнай абароны, з 1939 галоўнакамандуючы фінляндскім войскам. Правёў рэарганізацыю і пераўзбраенне войска, дамогся фінансавання другога этапу будаўніцтва сістэмы абарончых умацаванняў на Карэльскім пярашыйку, што атрымала назву «лінія Манэргейма». Кіраваў дзеяннямі фінляндскага войска супраць савецкіх войскаў падчас савецка-фінляндскіх войн (1939-1940 і 1941-44). З жніўня 1944 года Прэзідэнт Фінляндыі. У верасні 1944 года ў сувязі з перамогамі савецкіх войскаў на савецка-германскім фронце быў вымушаны прыняць рашэнне аб выхадзе Фінляндыі з вайны на ўмовах савецкага ўрада, у прыватнасці ў кастрычніку 1944 фінляндскае войска пачала баявыя дзеянні супраць германскіх войскаў, разгорнутых у Паўночнай Фінляндыі (афіцыйна Фінляндыя абвясціла вайну Германіі ў маі 1945 года).

11 сакавіка 1946 года зышоў у адстаўку па стане здароўя. Апошнія гады жыцця правёў у са­на­то­рыі ў Швейцарыі. Аўтар успамінаў.

Пахаваны на вайсковых могілках Хіе­та­ніемі ў Хельсінкі.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads