Караліно (аэрадром)
аэрадром каля Караліно паблізу Гродна ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Караліно — аэрадром у Беларусі побач вёскі Караліно, на які ў 1962—1983 гадах размяшчаўся гродзенскі аэрапорт[1].
Гісторыя
Аэрадром побач Караліно лічаць найстарэйшым у Беларусі. Спачатку ён быў вайсковым. Першая паветраная рота размясцілася там у 1910 годзе. Авіяцыя з аэрадрома ўдзельнічала ў Першай і Другой сусветных войнах.
З кастрычніка 1939 года тут базіравалася 10-я асобная авіяэскадрылля памежных войск НКУС. Раніцай 22 чэрвеня 1941 года асабовы склад эскадрыллі прыбыў на аэрадром па баявой трывозе, але быў разбомблены і ўжо, практычна, не існаваў. Самалёты, якія знаходзіліся на палявых пляцоўках, нямецкія войскі знішчылі або захапілі. Разведвальныя самалёты Р-10, якія паспелі падняцца ў паветра да пачатку бамбардзіравання, не былі прызначаны для паветраных баёў, таму з вылету не вярнуліся[2].
У 1962 годзе на месцы былога вайсковага аэрадрома адкрылі грамадзянскі. Тады пачаў лятаць самалёт «Іл-14» па маршруце Масква — Гродна — Масква. Акрамя гэтага з аэрадрома Караліно самалёты ляталі ў Мінск, Кіеў, Адэсу і Крым. У 1970-я гады на аэрадроме пабудавалі дыспетчарскую[3].
У канцы 1983 года ў мястэчку Абухава адкрылі новы гродзенскі аэрапорт. Аэрапорт у Караліно закрылі. Зараз на аэрадроме базіруецца Гродзенскі аэраклуб. Будынак былой дыспетчарскай аэрадрома спрабуюць прадаць з аўкцыёну з 2022 года[3].
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads