Код аэрапорта ІКАА

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Код аэрапорта ІKAА (або ІКАО ад англ.  ICAO  — International Civil Aviation Organization), таксама індэкс аэрапорта ІKAА — чатырохлітарны ўнікальны індывідуальны ідэнтыфікатар, які прысвойваецца аэрапортам свету Міжнароднай арганізацыяй цывільнай авіяцыі[1] (ІКАА). Гэтыя коды выкарыстоўваюцца авіякампаніямі, органамі кіравання паветраным рухам, метэаралагічнымі службамі для перадачы аэранавігацыйнай і метэаралагічнай інфармацыі па аэрапортах, планаў палётаў (флайт-планаў), абазначэння цывільных аэрадромаў на радыёнавігацыйных картах, а таксама ў якасці адрасоў аэрапортаў у міжнароднай сетцы тэлеграфнай авіяцыйнай сувязі AFTN.[2]

Remove ads

Структура кода ІКАА

Thumb
Карта краін і тэрыторый з указаннем прэфікса кода аэрапорта ICAO, які выкарыстоўваецца на іх

Коды ІКАO маюць рэгіянальную структуру. Першыя дзве літары ўтвараюць рэгіянальны прэфікс. Першая літара кода ідэнтыфікуе рэгіён у свеце — кантынент, частку кантынента (напрыклад, «E» — Паўночная Еўропа, «L» — цэнтральная і паўднёвая Еўропа) або краіну з вялікай тэрыторыяй («K» — кантынентальная частка ЗША, «C» — Канада, «Y» — Аўстралія). Другая літара ідэнтыфікуе краіну ў рэгіёне, які адпавядае першай літары. Астатнія дзве (тры для буйных краін) літары кода паказваюць на аэрапорт у гэтай краіне.

У наш час усе магчымыя прэфіксы на літару «L» ужо выкарыстоўваюцца. Літары I, J,Q і X не выкарыстоўваюцца ў якасці першай літары кода аэрапорта ICAO. Спецыяльны код ZZZZ зарэзерваваны для выпадкаў, калі складаецца план палёту ў аэрапорт, які не мае кода ІКАO.

Для СССР, як для краіны з вялікай тэрыторыяй, была вылучана асобная першая літара кода — літара «U». Коды аэрапортам на тэрыторыі былога СССР прысвойваліся з такім разлікам, каб другая літара кода паказвала на тэрытарыяльнае ўпраўленне цывільнай авіяцыі, у распараджэнні якога знаходзіўся ў той час аэрапорт.

Remove ads

Коды IKAА і коды ІАТА

Апроч кода ІКАА, многія аэрапорты маюць код ІАТА — трохлітарны код, які прысвойваецца аэрапортам свету Міжнароднай асацыяцыяй паветранага транспарту (ІАТА). У кантынентальнай частцы ЗША і ў Канадзе коды аэрапортаў ІАТА — гэта коды аэрапортаў ІКАА без першай літары-прэфікса. У астатніх частках свету (уключаючы Аляску і Гавайскія астравы, які ўваходзяць у ЗША) гэта не так.

Невялікія аэрапорты (асабліва аэрапорты мясцовых паветраных ліній) могуць не мець ні кода ІКАА, ні кода ІАТА.

Remove ads

Прэфіксы

Больш інфармацыі Прэфікс, Краіна ...
Remove ads

Гл. таксама

  • Спіс аэрапортаў паводле коду ІКАА: U
  • Індэкс дзяржаўнага аэрадрома
  • Код ІАТА

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads