Каралін Сегер

шведская футбалістка From Wikipedia, the free encyclopedia

Каралін Сегер
Remove ads

Сара Каралін Сегер (шведск.: Sara Caroline Seger; нар. 19 сакавіка 1985) — шведская футбалістка, паўабаронца Русенгорд і жаночай зборнай Швецыі па футболе. У 2009 і 2019 гадах стала найлепшай шведскай футбалісткай[2].

Хуткія факты Сара Каралін Сегер, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клубная

Thumb
Сегер у кастрычніку 2007

Сегер з 2005 па 2009 гады выступала ў складзе футбольнага клуба «Лінчэпінг». У клубе футбалістка стала капітанам каманды. За ўсе сезоны, праведзеныя Сегер у камандзе, «Лінчэпінг» не апускаўся ніжэй за чацвёртае месца ў «Дамалсвенскане». Найлепшымі вынікамі клуба сталі чэмпіёнства ў сезоне 2009 года і другое месца ў сезоне 2008 года[3].

У снежні 2009 года Сегер падпісала трохгадовы кантракт з амерыканскім клубам «Філадэльфія Індэпендэнс». Яе першы сезон у складзе новай каманды стартаваў у красавіку 2010 года[4]. У 2011 годзе Сегер перайшла ў іншы амерыканскі клуб «Вестэрн Нью-Ёрк Флэш».

У гэтым жа годзе футбалістка вяртаецца ў Швецыю — пераходзіць у склад клуба «Мальмё». У 2012 годзе перайшла ў ФК «Цюрэсо».

Сегер ажыццявіла свой пераход у французскі ПСЖ у чэрвені 2014 года, падпісаўшы двухгадовы кантракт. Гэты трансфер ажыццявіўся пасля таго, калі «Цюрэсо» пакінуў вышэйшую лігу і вызваліў ўсіх сваіх гульцоў[5].

2 ліпеня 2016 года французскі Ліён абвясціў аб падпісанні Сегер [6]. З ім Сегер у сезоне 2016/17 выйграла Жаночы дывізіён 1, жаночы Кубак Францыі і Лігу чэмпіёнаў УЕФА сярод жанчын [7].

У 2017 годзе Сегер вярнулася ў Швецыю, далучыўшыся да Русенгорд ў лізе Дамалсвенскане.

У зборнай

У 2016 годзе ў складзе зборнай Швецыі стала срэбраным прызёрам Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра.

Remove ads

Дасягненні

Індывідуальныя

  • Лепшая футбалістка Швецыі: 2008/09, 2018/19.

Лінчэпінг

  • Чэмпіянат Швецыі: чэмпіён 2009.
  • Кубак Швецыі: чэмпіён 2006, 2008, 2009.
  • Суперкубак Швецыі: чэмпіён 2009.

Уэстэрн Нью-Ёрк Флэш

  • Чэмпіянат ЗША: чэмпіён 2011.

Мальмё

Цюрэсо

Ліён

Зборная Швецыі

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads