Летнія Алімпійскія гульні 2016

From Wikipedia, the free encyclopedia

Летнія Алімпійскія гульні 2016
Remove ads

Гульні XXXI Алімпіяды (англ.: Games of the XXXI Olympiad, фр.: Jeux de la XXXIe Olympiade, парт.: Jogos da XXXI Olimpíadae), часцей званыя летнія Алімпійскія гульні 2016 (англ.: 2016 Summer Olympics, фр.: Jeux Olympiques d'été de 2016, парт.: Jogos Olímpicos de Verão de 2016), праходзілі з 5 па 21 жніўня 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія. Гэта былі першыя Алімпійскія гульні, якія праходзілі ў Паўднёвай Амерыцы.

Хуткія факты XXXI летнія Алімпійскія Гульні, Горад-арганізатар ...
Remove ads

Выбар горада

Thumb
Дзяўчынка дадае свой подпіс у падтрымку кандыдатуры Рыа-дэ-Жанейра на правядзенне алімпійскіх гульняў 2016 года (студзень 2009 года).
Thumb
Члены бразільскай дэлегацыі святкуюць абранне Рыа-дэ-Жанейра (кастрычнік 2009 года).

13 верасня 2007 года 7 гарадоў падалі заяўкі на правядзенне летніх Алімпійскіх гульняў і Параалімпійскіх гульняў 2016 года[1]. 14 верасня ўсе яны былі прызнаны Міжнародным алімпійскім камітэтам, стаўшы гарадамі-заяўнікамі[2]. 4 чэрвеня 2008 года ў ходзе сустрэчы ў Афінах (Грэцыя) Выканаўчы савет МАК адабраў чацвёрку наймацнейшых прэтэндэнтаў, якія сталі гарадамі-кандыдатамі: Чыкага (ЗША), Мадрыд (Іспанія), Рыа-дэ-Жанейра (Бразілія) і Токіа (Японія)[3][4]. Астатнія прэтэндэнты, гарады Баку (Азербайджан), Доха (Катар) і Прага (Чэхія), не патрапілі ў спіс кандыдатаў[5].

Чатыры гарады-кандыдаты былі вызначаны пасля дэталёвага вывучэння партфеляў заяўнікаў, якія паступілі ў рабочую групу МАК 14 студзеня 2008 года[6], а 11 лютага 2009 года чатыры кандыдаты падалі ў МАК пашыраныя партфелі[7]. Ацэначная камісія МАК прааналізавала іх і ажыццявіла выязныя праверкі ў Чыкага (4–7 красавіка 2009), Токіа (16–19 красавіка 2009), Рыа-дэ-Жанейра (27 красавіка–2 мая 2009) і Мадрыдзе (5–8 мая 2009)[8]. За месяц да выбараў горада, 2 верасня 2009 года, ацэначная камісія пад кіраўніцтвам Наваль Эль-Мутавакель выпусціла сваю справаздачу[9][10].

2 кастрычніка 2009 года ў Капенгагене (Данія) у прыстунасці кіраўнікоў дзяржаў усіх чатырох гарадоў-кандыдатаў адбылася 121-я сесія МАК[11]. У прэзентацыі кандыдатаў, якая адбывалася ў Бэла-цэнтры, прымалі ўдзел такія знакамітасці, як кароль Іспаніі Хуан Карлас I, актрыса Опра Уінфры і былы футбаліст Пеле[12][13]. Галасаванне адбывалася ў тры раўнды вычарпальнага выбарчага працэсу. У першым раўндзе выбыў Чыкага, у другім — Токіа[14][15].

Рыа-дэ-Жанейра перамог Мадрыд у апошнім туры, атрымаўшы 66 галасоў супраць 32 і права на правядзенне летніх Алімпійскіх гульняў і Параалімпійскіх гульняў 2016 года[16][17]. Бразілія стала першай партугаламоўнай краінай, а Рыа-дэ-Жанейра — першым горадам Паўднёвай Амерыкі, які прымаў летнія Алімпійскія гульні[18]. Афіцыйную заяву аб перамозе бразільскага горада на шырока транслюемай цырымоніі зрабіў прэзідэнт МАК Жак Раге[19]. Працяглая і інтэнсіўная барацьба за права прымаць гульні, якая лічыцца адной з самых упартых у гісторыі, была азмрочана скандаламі і спрэчкамі, такімі як шпіянаж, расізм і апазіцыйныя рухі[20].

Больш інфармацыі Вынікі галасавання, Горад ...
Remove ads

Віды спорту

У праграме Алімпійскіх гульняў 28 відаў спорту:

Remove ads

Алімпійскія аб'екты

Thumb
Алімпійскія аб'екты на карце Рыа-дэ-Жанэйра

Зона Маракана

  • Стадыён «Маракана» — футбол
  • Спартыўная зала «Мараканазынню» — валейбол
  • Самбадрома Маркіза дэ Сапукаі — стральба з лука, марафон
  • Алімпійскі стадыён Жуана Авеланжа — лёгкая атлетыка

Зона Капакабана

  • Стадыён Капакабана — валейбол
  • Возера «Лагоа Радрыгу да Фрэйтас» — веславанне
  • Марына да Глорыя — ветразевы спорт
  • Парк Фламенга — ровар на шашы, хадзьба
  • Форт Капакабана — трыятлон, плаванне

Зона Бара

  • Алімпійская арэна Рыа — гімнастіка
  • Алімпійская плавальная зала — плаванне, сінхроннае плаванне
  • Водны парк Марыя Ленк — скачкі ў ваду, воднае пола
  • Алімпійскі веладром — ровар на трэку
  • Алімпійскі тэннісный цэнтр — тэніс
  • Алімпійскі хакейны цэнтр — хакей на траве
  • Алімпійскі цэнтр — баскетбол, барацьба, дзюдо, тэквандо, гандбол
  • Рыацэнтра — бадмінтон, бокс, настольны тэніс, цяжкая атлетыка
Remove ads

Зона Дэадору

  • Арэна Дэадору — фехтаванне, сучаснае пяціборства (фехтаванне)
  • Нацыянальны коннаспартовы цэнтар — конны спорт
  • Нацыянальны тыр Рыа — стральба
  • Стадыён «Дэадору» — сучаснае пяціборства («камбайн», конны спорт)
  • Пішына Дэадору — сучаснае пяціборства (плаванне)
  • Алімпійскі белаводны стадыён — слалам на байдарках і каноэ
  • Алімпійскі ВМХ-трэк — ВМХ
  • Алімпійская траса маўнтынбайку — маўнтынбайк
Remove ads

Удзельнікі

Краіны

Больш інфармацыі Азія, Акіянія ...

Незалежныя алімпійскія спартсмены

Алімпійская зборная бежанцаў

Remove ads

Каляндар

ЦАЦырымонія адкрыцця
ПВПаказальны выступ
ЦЗЦырымонія закрыцця
Спаборніцтвы
1Колькасць фіналаў спаборніцтваў


Больш інфармацыі Жнівень, 3 Сер ...
Remove ads

Медальны залік

Thumb
Срэбны прызёр у цяжкай атлетыцы беларус Вадзім Стральцоў (злева) разам з пераможцам Сахрабам Марадзі і бронзавым прызёрам Аўрымасам Дзідзбалісам.
Больш інфармацыі Месца, Краіна ...

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads