Каралішчавіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Каралі́шчавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Каралішчавічы.

Хуткія факты Каралішчавіцкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Каралішчавіцкі нацыянальны польскі сельсавет у складзе Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Самахвалавіцкім раёне БССР. 18 студзеня 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу горада Мінска. З 26 мая 1935 года ў складзе Менскага раёна. 23 жніўня 1937 года рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Менскім раёне Менскай вобласці. 5 сакавіка 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Трасцянецкага (7 населеных пунктаў: Ветка, Ельніца, Каралішчавічы I, Каралішчавічы II, пасёлак Каралішчавічы, Мацавічы і Стайкі) і Абчацкага (5 населеных пунктаў: Верхняе Сіняло, Забылінне, Калодзежкі, Ніжняе Сіняло і Язвы) сельсаветаў[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў.

Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads