Карвелі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карве́лі[1] (трансліт.: Karvieli, руск.: Карвели) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Любанскага сельсавета.
Remove ads
Назва
Ва ўжытку літоўскамоўных аўтахтонных жыхароў — Karveliai[2]. Літоўскае прозвішча Karvelis ад літоўскага karvelis "голуб"[3]. Тапанімічны аналаг у рэгіёне — Галубы.
Геаграфія
Размяшчаецца за 7 км на поўнач ад горада Вілейка, 111 км ад Мінска.
За 0,3 км на поўдзень ад вёскі знаходзіцца Гарадзішчанскае радовішча пяску[4]. Лінзападобны паклад звязаны з водна-ледавіковымі адкладамі часу адступання сожскага ледавіка. Ва ўскрышы пяскі, супескі.
Гісторыя
У 1800 г. вёска ў Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, сумесная ўласнасць Д. Радзівіла (10 двароў, 64 жыхары) і Касуцкага базыльянскага кляштара (2 двары, 11 жыхароў). У 1873 г. вёска ў Куранецкай воласці Вілейскага павета Віленскага ваяводства, 28 рэвізскіх душ. У 1908 г. вёска ў складзе Куранецкай сельскай грамады і воласці, 63 дзесяцін надзелаў.
З 1921 года вёска і фальварак у складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Куранец[5][6].
З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 3 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей. З 28 ліпеня 1980 года ў Любанскім сельсавеце.
Насельніцтва
Вядомыя асобы
- Алена Мікалаеўна Краткова (нар. 1973) — беларускі ўрач-фтызіятр. Кандыдат медыцынскіх навук.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads