Кардон (матэрыял)
від плотнай паперы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кардон (фр.: carton ад італ.: cartone) — від плотнай паперы. Ліставы матэрыял, пераважна расліннага паходжання, маса якога складае больш за 200 грамаў на квадратны метр.

Кардон вырабляюць на кардонных машынах з выкарыстаннем кудзелістых матэрыялаў: бурай драўнянай масы, паўцэлюлозы, сульфатнай цэлюлозы, макулатуры і інш.
Кардон з макулатуры даволі трывалы, але яго паверхня не вельмі гладкая. Кардон з анучнай масы лепшы за кардон з макулатуры: ён больш гладкі і трывалы.
Па прызначэнні кардон падзяляецца на ўпаковачны, паліграфічны, будаўнічы, тэхнічны, шматслаёвы і інш.
Кардон бывае аднаслаёвым і шматслаёвым. Унутраныя пласты шматпластовага кардону звычайна адліваюць з таннейшых кампазіцый, вонкавыя пласты — з больш трывалага і дарагога валакна.
Асноўнымі характарыстыкамі кардону з’яўляюцца: грамаж (маса 1 м²), таўшчыня, вільготнасць. Да ліку спецыяльных тэхнічных паказчыкаў адносяцца: здольнасць абсарбаваць, электраізаляцыйныя ўласцівасці, дэфармацыя пры ўвільгатненні і высушванні і інш.
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кардон (матэрыял)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads