Кардынал-прэфект

чыноўнік у кіраўніцтве Ватыкану From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кардынал-прэфект (лац.: cardinalis prefectus) — назвы главы адной Кангрэгацый Рымскай курыі. Пачынаючы з XVI стагоддзя прэфекты Рымскіх Кангрэгацый заўсёды ў сане кардынала, за рэдкім выключэннем. Кардынал-прэфект заўсёды курыяльны кардынал, гэта значыць кардынал на службе ў Рымскай курыі. Таксама тытул кардынала-прэфекта носіць глава Вярхоўнага трыбунала апостальскай сігнатуры, калі ён у сане кардынала. Калі кіраўнік не з'яўляецца кардыналам, то ён завецца пра-прэфект, гэта значыць выконваючы абавязкі.

Кардынал-прэфект нясе адказнасць за ўсе справы ў рамках сваёй курыяльнай кампетэнцыі і за свае дзеянні. Кардыналу-прэфекту дапамагае ў кіраванні дыкастэрыі сакратар, заўсёды ў рангу тытулярнага архібіскупа ці біскупа.

Главы іншых інстытутаў Рымскай курыі, такіх, як Папскія саветы і Папскія камісіі і камітэты, як правіла, завуцца старшынямі, незалежна ад таго, былі яны ўзведзены у сан кардынала ці не. У кіраванні і выкананні сваіх службовых паўнамоцтваў, яны маюць тыя ж правы і абавязкі, што і кардыналы-прэфекты. Главу Апостальскай пенітэнцыярыі завуць кардынал-пенітэнцыярый.

Remove ads

Кардыналы-прэфекты

Па стане на 2 ліпеня 2012 года, у Рымскай курыі служаць наступныя кардыналы-прэфекты:

  • архібіскуп Герхард Людвіг Мюлер — (Кангрэгацыя дактрыны веры);
  • Антоніа Каньісарэс Льявера — (Кангрэгацыя набажэнства і дысцыпліны таінстваў);
  • Анджэла Амата, SDB — (Кангрэгацыя па кананізацыі святых);
  • Марк Уэле — (Кангрэгацыя па справах біскупаў);
  • Фернанда Філоні — (Кангрэгацыя евангелізацыі народаў);
  • архібіскуп Беньяміна Стэла — (Кангрэгацыя па справах духавенства);
  • Жуан Брас дэ Авіс — (Кангрэгацыя па справах Інстытутаў Прысвечанага Жыцця і Таварыстваў Апостальскага Жыцця);
  • Зянон Грахалеўскі — (Кангрэгацыя каталіцкай адукацыі (семінарый і навучальных устаноў));
  • Леанарда Сандры — (Кангрэгацыя па справах усходніх цэркваў);
  • Рэйманд Бёрк — (Вярхоўны трыбунал апостальскай сігнатуры).

Цяперашні Папа Рымскі на спачынку Бенедыкт XVI да свайго абрання з'яўляўся прэфектам Кангрэгацыі Веравучэння.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads