Кардэлія (спадарожнік Урана)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кардэлія (спадарожнік Урана)
Remove ads

Кардэлія (англ.: Cordelia) — самы блізкі да планеты спадарожнік Урана. Была адкрыта 20 студзеня 1986 на здымках, зробленых апаратам «Вояджэр-2», і атрымала часовае абазначэнне S/1986 U 7. З тых часоў не назіралася, пакуль касмічны тэлескоп «Хабл» не атрымаў адпаведныя выявы ў 1997 годзе. Названая да імя персанажа з п'есы Шэкспіра «Кароль Лір». Таксама пазначаецца як Уран VI.

Хуткія факты Кардэлія, Гісторыя адкрыцця ...

За выключэннем арбіты, радыуса ў 21 км і геаметрычнага альбеда 0,08, пра Кардэлію практычна нічога не вядома.

На здымках, перададзеных «Вояджэр-2», Кардэлія выглядае як даўгаваты аб’ект, накіраваны сваёй галоўнай воссю на Уран. Суадносіны яе папярочнага памеру да падоўжнаму складаюць 0,7 ± 0,2.

Кардэлія выконвае ролю "спадарожніка-пастуха" на ўнутраным краі кольца Эпсілан Урана. Арбіта Кардэліі размяшчаецца ўнутры сінхроннай арбіты Урана, з прычыны чаго арбіта гэтага спадарожніка паступова зніжаецца з-за ўздзеяння прыліўных сіл.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads