Каркасон (настольная гульня)

настольная гульня From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Каркасо́н (ням.: Carcassonne) — настольная стратэгічна-эканамічная гульня нямецкага стылю, распрацаваная Клаусам-Юргенам Урэдэ[en] у 2000 годзе. Упершыню была выдадзена кампаніяй «Hans im Glück» у Германіі.

У 2001 годзе гульня была ўдастоена ўзнагароды «Гульня года[en]» ў Германіі, а ў 2004 годзе намініравалася на «Гульню года» ў Чэхіі. У цяперашні час «Каркасон» выпускаецца многімі сусветнымі выдаўцамі настольных гульняў. У 2014 годзе быў выкананы рэдызайн гульні. Перазапуск адбыўся ў снежні 2014 года: тады ў продаж паступіла англамоўная версія новай рэдакцыі «Каркасона». Гульня засталася ранейшай, але змяніла афармленне: над вокладкай гэтым разам папрацаваў Крыс Куільямс, а над квадратамі зямель — Анна Пецке. Дзеля сумяшчальнасці новай рэдакцыі гульні з першапачатковай версіяй і ўсімі дапаўненнямі, рубашку квадратаў пакінулі ранейшай. Да базавых кампанентаў у камплект гульні былі дададзены міні-дапаўненні «River» («Рака») і «The Abbot» («Абат»). На 2018 год у свеце прададзена больш за 10 мільёнаў экзэмпляраў гульні (улічваючы дапаўненні)[1].

Гульня заключаецца ў пакрокавым збіранні гульнявога поля з квадратаў (тайлаў) і размяшчэнні на ім фішак сваіх падданых (міплаў). У залежнасці ад таго, на якую мясцовасць пастаўлена фішка — на горад, поле, манастыр ці дарогу, яна становіцца адпаведна рыцарам, селянінам, манахам або разбойнікам і прыносіць гульцу пэўную суму ачкоў пасля завяршэння будаўніцтва аб’екта або па завяршэнні гульні.

Remove ads

Правілы

Стварэнне поля

У пачатку гульні на поле выкладваецца «стартавы квадрат». У фірмовай версіі ён адрозніваецца ад астатніх іншай расфарбоўкай рубашкі. Стартавы квадрат змяшчае ўсе магчымыя элементы мясцовасці (горад, дарогу і поле), што выключае праблему нестыкоўкі квадратаў. Пасля гэтага гульцы вызначаюць, у якім парадку будуць хадзіць, і пачынаюць па чарзе даставаць квадраты і выкладваць гульнявое поле. Квадраты можна ставіць толькі так, каб яны датыкаліся хаця б адным бокам да ўжо выстаўленых квадратаў. Прычым мясцовасць на іх павінна састыкоўвацца (дарогі з дарогамі, гарады з гарадамі, палі з палямі).

Фішкі падданых

Thumb
Міплы — фішкі падданых.

Кожны гулец мае 8 фішак падданых (адна з іх выкарыстоўваецца для падліку ачкоў). Пасля таго, як гулец выставіў чарговы «квадрат» гульнявога поля, ён можа выставіць на гэты квадрат аднаго свайго падданага. Пры гэтым гулец не можа ставіць фігурку на ўжо заняты іншым гульцом аб’ект (горад, дарогу або поле). Аднак у працэсе гульні аб’екты могуць аб’ядноўвацца ў адно цэлае. Фігуркі вяртаюцца да гульца пасля таго, як іх аб’ект завершаны. Адпаведна фішка можа прыносіць ачкі некалькі разоў за гульню. Выключэнне складаюць сяляне — яны застаюцца на полі да канца гульні.

Ачкі

Выстаўленыя на поле фішкі прыносяць ачкі, як толькі аб’ект, які яны займаюць, завершаны. Гэта значыць, як толькі дарога аказалася скончана з абодвух канцоў, як толькі горад цалкам акружаны сценамі, а манастыр — акружаны са ўсіх дзевяці бакоў любымі квадратамі. Недабудаваныя аб’екты, а таксама занятыя сялянамі палі прыносяць ачкі ў канцы гульні, аднак у некаторых выпадках недабудаваныя аб’екты ацэньваюцца ніжэй, чым дабудаваныя.

Канец гульні

Гульня заканчваецца, як толькі заканчваюцца не выстаўленыя на гульнявое поле квадраты. Пасля гэтага выконваецца падлік ачкоў для фішак, што яшчэ стаяць на полі. Перамагае гулец, які набраў больш за ўсіх ачкоў.

Remove ads

Камплектацыя гульні

  • 72 квадраты ўчасткаў зямлі
  • 40 фішак: па 8 кожнага з пяці колераў
  • Поле шкалы падліку ачкоў
  • Правілы гульні

Турніры па гульні Каркасон

Чэмпіянаты свету

Чэмпіянаты свету праводзяцца штогадова, пачынаючы з 2006 года. Традыцыйна чэмпіянаты праводзяцца ў межах выставы SPIEL у горадзе Эсэн. У чэмпіянаце могуць прыняць удзел пераможцы нацыянальных турніраў. У 2020 годзе турнір не праводзіўся ў сувязі з пандэміяй COVID-2019. У 2021 годзе на турніры ўпершыню прынялі ўдзел па два прадстаўнікі ад краіны. Беларусы ўдзельнічаюць у Чэмпіянаце свету па Каркасоне з 2024 года[2].

Больш інфармацыі Год, Чэмпіён свету ...

Камандныя анлайн-чэмпіянаты

Пачынаючы з 2020 года арганізацыя сarcassonne.сat пачала праводзіць анлайн-турніры па гульні Каркасон сярод зборных каманд. Пачынаючы з другога каманднага чэмпіяната свету, турніры прызнаны афіцыйнымі выдаўцом Каркасона Hans Im Gluck і праходзяць пры падтрымцы выдаўца. Апрача чэмпіянатаў свету, carcassonne.cat арганізуе камандныя чэмпіянаты Еўропы (ETCOC). Аналаг еўрапейскага кантынентальнага турніра для Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі (Copa America) праводзіць арганізацыя Carcassonne Brasil.

WTCOC

Больш інфармацыі Год, Чэмпіён свету ...

ETCOC

Больш інфармацыі Год, Чэмпіён свету ...

Copa America

Больш інфармацыі Год, Чэмпіён свету ...
Remove ads

Асноўныя выдаўцы гульні

Remove ads

Узнагароды

  • 2001 — нямецкая прэмія «Гульня года» (ням.: Spiel des Jahres).
  • 2004 — намінацыя на чэшскую прэмію «Гульня года» (чэшск.: Hra Roku)[3].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads