Карла Мадэрна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карла Мадэрна (Maderna; 1556—1629) — рымскі архітэктар, вучань свайго дзядзькі, Даменіка Фантана.


З яго пабудоў вядомыя ў Рыме: фасад царквы святой Сусаны, які ўяўляе сабой першы прыклад распаўсюджаных ў XVII стагоддзі фасадаў з дзвюма ці некалькімі, надбудаванымі адзін над адным, ордарамі, палац Матэі-дзі-Джовэ, фантаны на плошчы святога Пятра і часткова палацца Барберыні, скончанае Берніні і Бараміні.
Увекавечыў ён сваё імя пераважна заканчэнне будаўніцтва (у 1605—1613) сабора Святога Пятра. Першапачатковы план Брамантэ, грэчаскі роўнаканцовы крыж, ён ператварыў у лацінскі, падоўжыўшы заходнюю частку сабора на тры гіганцкіх пралёта і збудаваўшы наперадзе яго велічэзныя сенцы. Даволі нярадасны фасад сабора — таксама яго твор; аднак яму не атрымалася выканаць свой праект цалкам: асяданне глебы не дазволіла пабудаваць на двух канцах фасада вежы, якія пераразалі б аднастайную лінію атыка і надалі б яму большую манументальнасць і гармонію.
Мадэрна, вельмі ўзнесены пры жыцці, падвергся пазней суровай і не цалкам справядлівай крытыцы: нельга не паставіць яму ў заслугу тое, што ён выстаяў супраць агульнага ў яго час захаплення экстравагантнымі і таннымі эфектамі і імкнуўся пры дабудоўцы сабора святога Пятра ісці па слядах Брамантэ і Мікеланджэла, па меры магчымасці не аддаляючыся ад строгасці і высакароднасці іх ідэй; калі гэта яму і не атрымалася цалкам, то віной таму не гэтулькі адсутнасць у яго здольнасці, колькі час, у які ён жыў — час амаль поўнага заняпаду італьянскага мастацтва.
Remove ads
Зноскі
- Мадерна Карло // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads