Джавані Ларэнца Берніні

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джавані Ларэнца Берніні
Remove ads

Джавані Ларэнца Берніні, Джан Ларэнца Берніні (італ.: Giovanni Lorenzo Bernini; 7 снежня 1598, Неапаль — 28 лістапада 1680, Рым) — італьянскі архітэктар і скульптар, самы значны прадстаўнік рымскага і ўсяго італьянскага барока, вучань свайго бацькі П’етра Берніні. Творчасць Джавані Берніні можа служыць эталонам эстэтыкі барока, для яе характэрны «павышаная эмацыйнасць, тэатральнасць, актыўнае проціборства прасторы і масы, спалучэнне рэлігійнай афектацыі з падкрэсленай пачуццёвасцю»[5].

Хуткія факты Джавані Ларэнца Берніні, Дата нараджэння ...
Remove ads

Творчасць

Яго архітэктурныя пабудовы вылучаюцца прасторавым размахам і пышнасцю дэкору, дынамікай формаў, перспектыўнымі і светлавымі эфектамі, цэласным сінтэзам мастацтваў (ансамбль плошчы Святога Пятра, 1657—63, і царква Сант-Андрэа, 1653—58, фантан на П’яцца Навона, 1648—51, у Рыме). Арганічна спалучаў архітэктуру і скульптуру, выкарыстоўваў розныя матэрыялы, размалёўку, пазалоту (інтэр’еры сабора Святога Пятра, 1657—66).

Скульптуры Берніні ўласцівыя імклівасць руху, спалучэнне рэлігійнай афектацыі і экзальтацыі пачуццяў («Апалон і Дафна», 1622—25; «Экстаз святой Тэрэзы», 1644—52; капэла Карнара ў царкве Санта-Марыя дэла Віторыя, усе ў Рыме). У творчасці Берніні сфарміраваўся тып параднага партрэта барока з яго рэалістычнай дакладнасцю, псіхалагічнай вастрынёй і дэкар. пышнасцю («Людовік XIV»).

Яго творчасць зрабіла вялікі ўплыў на еўрапейскае мастацтва XVII—XVIII стагоддзяў.

Remove ads

Творы

Ключовыя творы:

Remove ads

У масавай культуры

  • «Анёлы і дэманы» — раман, героі якога разгадваюць загадкі, пакінутыя Берніні.

Зноскі

  1. Giovanni Lorenzo Bernini
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17299517'></a>
  2. Gian Lorenzo Bernini // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3362041'></a>
  3. Hibbard H. Gian Lorenzo Bernini // Encyclopædia Britannica
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads