Карла Марата

From Wikipedia, the free encyclopedia

Карла Марата
Remove ads

Карла Марата, таксама Мараці (італ.: Carlo Maratta, 13 мая 1625, Камерана каля Анконы — 15 снежня 1713, г. Рым) — італьянскі мастак і архітэктар эпохі барока, які належаў да рымскай школы жывапісу.

Хуткія факты Карла Марата, Дата нараджэння ...
Remove ads

Жыццё і творчасць

Талент мастака выявіўся ў К. Марата яшчэ ў дзяцінстве. Ва ўзросце 12 гадоў быў адпраўлены сваімі бацькамі ў Рым, у навучанне да жывапісца Андрэа Сакі. У Сакі Марата заставаўся на працягу шматлікіх гадоў і разглядаў яго ўсё сваё жыццё як старэйшага сябра і настаўнікі. У 1650 годзе да маладога мастака прыходзіць вядомасць — пасля таго, як ён удала выканаў замову на алтарную карціну, Марата быў прадстаўлены Папе Аляксандру VII, які затым забяспечваў мастака замовамі. Шэраг алтарных палотнаў працы К. Марата дагэтуль знаходзяцца ў рымскіх цэрквах. У 1704 годзе К. Марата быў пасвечаны Папам Кліментам XI у рыцары, узнагароджаны царкоўным ордэнам і становіцца прыдворным жывапісцам французскага караля Людовіка XIV, які быў заваяваны мастацтвам майстра, убачыўшы яго палатно, якое адлюстроўвала Дафну. У той жа час Людовік дазволіў К. Марата працягваць сваю працу ў Рыме. Быў таксама таленавітым архітэктарам, які распрацаваў праекты шматлікіх будынкаў. У 1700 годзе мастак становіцца прэзідэнтам рымскай Акадэміі Святога Лукі.

Карла Марата ўтрымліваў вялікую майстэрню, дзе стажыраваліся яго шматлікія вучні (напр. Роберт ван Аўдэнардэ). Пахаваны ў рымскай царкве Санта-Марыя-дэльі-Анджэлі-э-дэі-Марціры.

К. Марата пісаў свае палотны ў акадэмічнай традыцыі свайго настаўніка Сакі, якая бярэ свой пачатак яшчэ ў творчасці Рафаэля. У канцы XVII стагоддзі Марата і Сакі былі прызнанымі, вядучымі рымскімі жывапісцамі. Акрамя алтарных палотнаў для цэркваў, майстар пісаў таксама партрэты, фрэскі, ствараў скульптуры. Найбольшую цікавасць ён уяўляе як партрэтыст. У наш час карціны К. Марата можна ўбачыць у музеях Парыжа (Луўр), Рыма, Берліна, Фларэнцыі, Санкт-Пецярбурга, Лондана, Мадрыда, Бостана, Вены, Бруселя, Мюнхена і інш.

Remove ads

Галерэя

Зноскі

1. http://explore.rkd.nl/explore/artists/52447Netherlands Institute for Art History.

2. Carlo Maratti

3. Carlo Maratta // Encyclopædia Britannica Праверана 2 жніўня 2022.

4. Identifiants et RéférentielsABES, 2011. Праверана 2 жніўня 2022.

5. Kunstindeks Danmark Праверана 12 лютага 2023.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads