Карл Тэадор Дальберг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карл Тэадор фон Дальберг (ням.: Carl Theodor Anton Maria Reichsfreiherr von Dalberg; 8 лютага 1744, Мангейм — 10 лютага 1817, Рэгенсбург) — апошні князь-біскуп і дзяржаўны дзеяч Свяшчэннай Рымскай імперыі. Прадстаўнік баронскага роду Дальбергаў. Першы і апошні архібіскуп Рэгенсбурга, адзіны вялікі герцаг Франкфурта.
Remove ads
Біяграфія
Дальберг, кіруючы з 1772 года эрфуртскай епархіяй, прыцягваў туды лепшых пісьменнікаў, мастакоў, вучоных і рамеснікаў; быў сябрам Віланда і Гётэ; шмат клапаціўся пра народную асвету і дабрабыт насельніцтва. У 1787 годзе ён блізка сышоўся з імператарам Іосіфам II і вёў з ім перапіску; дзякуючы яго заступніцтву атрымаў месца каад’ютара архібіскупа майнцкага.
У 1800 годзе Дальберг заняў месца біскупа ў Канстанцы, а праз два гады стаў архібіскупам і курфюрстам майнцкім. Спрабаваў па меры сіл спрыяць аб’яднанню Германіі калі не ў палітычным, то, прынамсі, у рэлігійным стаўленні, ускладаючы ў гэтым плане надзеі спачатку на прускую карону, а потым на Напалеона. У 1802—1803 гг. займаў вормсскую кафедру.
Калі зарэйнская частка яго ўладанняў адышла да Францыі, а астатняя была секулярызавана (1803), Дальберг захаваў званне архіканцлера і мітрапаліта ўсёй Германіі за выключэннем Прусіі і Аўстрыі. У 1804 годзе Дальберг ездзіў у Парыж, каб абмеркаваць з Папам Піем VII справы германскай царквы.
Калі Свяшчэнная імперыя была скасавана, Дальберг у якасці архібіскупа рэгенсбургскага далучыўся да Рэйнскага саюза з тытулам князя-прымаса і прэзідэнта. У 1810 годзе яму прыйшлося саступіць Рэгенсбург Баварыі, наўзамен чаго ён атрымаў графствы Ганау і Фульду. Напалеон I зрабіў яго вялікім герцагам франкфурцкім.
Калі Напалеон паў, прэлат выдаліўся ў Рэгенсбург, дзе і памёр. Частку яго ўладанняў атрымаў у спадчыну пляменнік — герцаг Эмерых Іозеф фон Дальберг.
Remove ads
Зноскі
- Carl Theodor Anton Maria von Dalberg // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Karl Theodor von Dalberg // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118720961 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118720961 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- Catholic-Hierarchy.org — USA: 1990. Праверана 19 кастрычніка 2020.
- https://aibl.fr/academiciens-depuis-1663/ Праверана 3 красавіка 2023.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads