Карл III Прастак
кароль Заходне-Франкскага каралеўства (898—922) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карл III Прастак фр. Charles III le Simple (17 верасня 879 [4] — 7 кастрычніка 929[4]) — кароль заходнефранкскі ў 898—922 гадах, сын Людовіка II Заікі, паходзіў з дынастыі французскіх Каралінгаў.
У 888 г. заходнефранкскае дваранства абрала новым каралём храбрага Эда Парыжскага, за яго заслугі ў бітвах супраць вікінгаў. Але прыхільнікі Каралінгаў з гэтым рашэннем не згадзіліся, і ў 892 г. другім каралём быў абраны Карл III Прастак, сын Людовіка ІІ Заікі. Абаюднае саўладарства было падобна грамадзянскай вайне. Пасля смерці Эда, адзіным каралём стаў Карл.
За час яго панавання ўзмацніліся набегі вікінгаў. Пасля пераможнай бітвы Аўксерам (910), кароль заключыў мір з нарманамі. Нарманы аселі на паўвостраве, што каля праліва Ла-Манш, дзе ўтварылі Нарманскае княства, прынялі раманскую мову і культуру, таксама хрысціянства па каталіцкаму абраду.
Наступнікам карла стаў Роберт I, з дынастыі Капетынгаў.
Remove ads
Дзеці
- Ад 1-га шлюбу:
- дочкі: Ірментруда, Фрэдэруна, Адэлаіда, Гізела, Ратруда, Хільдэгарда
- Ад 2-га шлюбу:
- сын: Людовік IV Заморскі
- бастарды:
- сыны: Арнульф, Дрога, Рарыка
- дачка: Альпаіса
Зноскі
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Lundy D. R. The Peerage
- E. Brandenburg, Die Nachkommen Karls des Großen, Leipzig 1935, s. 2.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads