Карл II (эрцгерцаг Аўстрыі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карл II (ням.: Karl II. Franz von Innerösterreich; 3 чэрвеня 1540, Вена — 10 ліпеня 1590, Грац) — эрцгерцаг Аўстрыйскі, кіраўнік Унутранай Аўстрыі з 1564 года. Належаў да Штырыйскай лініі Габсбургаў (Штырыя была цэнтрам герцагства Унутраная Аўстрыя).
Remove ads
Біяграфія
Трэці сын імператара Фердынанда I і яго жонкі Ганны Багемскай і Венгерскай.
Герцаг першапачаткова міралюбіва адносіўся да пратэстантаў. У 1572 годзе Карл II узаконіў у краіне свабоду веравызнання і Грац стаў цэнтрам пратэстанцкага руху ўсёй Унутранай Аўстрыі. Аднак ужо ў 1573 годзе ён запрасіў у Штырыю езуітаў, якія ў 1586 годзе заснавалі Каталіцкі Грацкі ўніверсітэт. Сын і спадчыннік Карла II Фердынанд II працягнуў барацьбу з пратэстантамі і выгнаў са Штырыі пратэстанцкіх прапаведнікаў.
Remove ads
Сям'я
У 1571 годзе ён ажаніўся с сваёй пляменніцай Марыяй Ганнай Баварскай (1551—1608), дачкой герцага Баварскага Альбрэхта V і Ганны Аўстрыйскай. Дзеці:
- Фердынанд (1572),
- Ганна (1573—1598), жонка караля Польшчы Жыгімонта III,
- Марыя Крысціна (1574—1621), жонка Жыгімонт Баторы,
- Катарына (1576—1595),
- Елізавета (1577—1586),
- Фердынанд (1578—1637), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанд II,
- Карл (1579—1580),
- Грэгорыя (1581—1597),
- Элеанора (1582—1620),
- Максіміліян Эрнст (1583—1616),
- Маргарыта (1584—1611), жонка караля Іспаніі Філіпа III,
- Леапольд (1586—1632), эрцгерцаг Аўстрыйскі, жанаты з Клаўдзіяй Медычы,
- Канстанцый (1588—1631), другая жонка караля Польшчы Жыгімонта III,
- Марыя Магдалена (1589—1631), жонка Козіма II Медычы,
- Карл (1590—1624), вялікі магістр Тэўтонскага ордэна, біскуп.
Remove ads
Зноскі
- Lundy D. R. Karl II Erzherzog von Österreich // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Karl II. von Innerösterreich // Salzburgwiki
- Dr. Constant v. Wurzbach Habsburg, Karl II. von Steiermark // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 6. — S. 358.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Lundy D. R. The Peerage
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads