Ганна Аўстрыйская (1528—1590)

эрцгерцагіня Аўстрыі, герцагіня Баварыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ганна Аўстрыйская (1528—1590)
Remove ads

Ганна Аўстрыйская (7 ліпеня 1528, Прага — 16 кастрычніка 1590, Мюнхен) — герцагіня Баварыі як жонка герцага Альбрэхта V. Дачка імператара Свяшчэннай Рымскай Імперыі Фердынанда I і Ганны Ягелонкі.

Хуткія факты Ганна Аўстрыйская, герцагіня Баварыі ...
Remove ads

Біяграфія

Ганна была трэцяй з пятнаццаці дзяцей у сям’і. Сярод яе братоў і сясцёр: герцагіня Тасканская Іаана Аўстрыйская (маці французскай каралевы Марыі Медычы), эрцгерцаг Аўстрыі Карл II, імператар Свяшчэннай Рымскай Імперыі Максіміліян II, каралева Польшчы Лізавета Аўстрыйская і эрцгерцаг Фердынанд II.

З боку бацькі яе дзедам і бабкай былі: кастыльскія манархі Філіп I Прыгожы і Хуана I Вар’ятка, а па матчынай лініі яна была ўнучкай караля Чэхіі Уласла II і Ганны дэ Фуа.

Быўшы яшчэ дзіцем, Ганна была некалькі разоў заручана: спачатку з Тэадорам Баварскім, сынам герцага Вільгельма IV, затым з Карлам Арлеанскім, сынам французскага караля Францыска I, але абеда разы да вяселля справа не дайшла праз заўчасную смерць жаніхоў.

У выніку, сямнаццацігадовая Ганна выйшла замуж 4 ліпеня 1546 года за брата свайго першага жаніха, будучага баварскага герцага Альбрэхта. Гэты шлюб быў часткай стратэгіі дзядзькі нявесты імператара Карла V, які хацеў заручыцца падтрымкай Альбрэхта V перад тым як развязаць Шмалькальдэнскую вайну. Вясельным падарункам імператара былі 50 000 гульдэнаў. Да 7 сакавіка 1550 года, калі Альбрэхт стаў герцагам, пара жыла ў замку Траўсніц.

Remove ads

Герцагіня Ганна і духоўнае жыццё герцагства

Ганна і Альбрэхт аказвалі моцны ўплыў на духоўнае жыццё герцагства. Адкрыўшы некалькі музеяў і заснаваўшы Баварскую дзяржаўную бібліятэку, яны заслужылі для Мюнхена рэпутацыю горада прысвячэння і мастацтваў. Акрамя гэтага Ганна і Альбрэхт таксама аказвалі падтрымку мастаку Гансу Міліху і кампазітару Арланда дзі Ласа. Самай вядомай працай Міліха для герцагіні стала «Кніга скарбаў герцагіні Ганны Баварскай» («Kleinodienbuch der Herzogin Anna von Bayern», BSB-Hss Cod.icon. 429) — манускрыпт, які быў выкананы ў 1555 годзе і прадстаўляе сабой вопіс каштоўнасцей, што належалі ёй. На адной з мініяцюр вопісу намаляваная выйграная Ганнай у мужа партыя ў шахматы.

Remove ads

Дзеці

Продкі

Зноскі

1. Dr. Constant v. Wurzbach Habsburg, Anna von Oesterreich (1528–1587) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 6. — S. 151.

2. Deutsche Nationalbibliothek Record #132969548 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

3. Kindred Britain

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads