Карл VII Альбрэхт

курфюрст Баварыі (1726—1745), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (1742—1745) From Wikipedia, the free encyclopedia

Карл VII Альбрэхт
Remove ads

Карл VII Альбрэхт (ням.: Karl VII. Albrecht, 6 жніўня 1697, Брусель — 20 студзеня 1745, Мюнхен) — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 14 студзеня 1742 года, кароль Чэхіі з 7 снежня 1741 года, курфюрст Баварыі (Карл Альбрэхт) з 26 лютага 1726 года.

Хуткія факты Курфюрст Баварыі, Папярэднік ...
Remove ads

Да абрання імператарам

Нарадзіўся ў 1697 годзе, сын Максіміліяна II Эмануіла, курфюрста баварскага, у той час намесніка Іспанскіх Нідэрландаў; пасля заваявання баварскіх земляў (1704) імператарам Іосіфам I адведзены быў у палон; атрымаў свабоду паводле Раштацкага міру. У 1717 годзе камандаваў баварскай дывізіяй на вайне з туркамі, вылучыўся пры ўзяцці Бялграда. У 1731 годзе пратэставаў супраць прагматычнай санкцыі.

Remove ads

Сям'я

У 1722 годзе ажаніўся з Марый Амалій Аўстрыйскай (17011756), малодшай дачкой імператара Іосіфа I. Дзеці:

• Максіміліяна (1723);
• Марыя Антонія (17241780), жонка курфюрста Саксоніі Фрыдрыха Крысціяна;
• Тэрэза Бенедыкта (17251743);
• Максіміліян III Іосіф (17271777), будучы курфюрст Баварыі;
• Жазеф Людвіг (17281733);
• Марыя Ганна (17341776), жонка маркграфа Бадэн-Бадэна Людвіга Георга;
• Марыя Жазефа (17391767), жонка імператара Іосіфа II.
Remove ads

Вайна за аўстрыйскую спадчыну

Смерць імператара Карла VI (1740) прымусіла яго зноў выступіць са сваімі дамаганнямі і ўступіць у саюз з Францыяй і Іспаніяй (1741). З французска-баварскім войскам Карл увайшоў у Верхнюю Аўстрыю, заняў Лінц, прыняў тытул эрцгерцага аўстрыйскага, затым узяў у лістападзе 1741 года начным нападам Прагу і загадаў саслоўям прызнаць сябе каралём чэшскім.

Выбраны 24 студзеня 1742 года рымскім імператарам, ён адправіўся ў Франкфурт-на-Майне для каранацыі. Тым часам аўстрыйскія войскі зноў заваявалі Верхнюю Аўстрыю і Чэхію, занялі Баварыю і ўзялі Мюнхен. Перамогі імперскага генерала Секендорфа дазволілі Карлу вярнуцца ў Мюнхен (1743), але неўзабаве аўстрыйцы зноў уварваліся ў Баварыю, і імператар у чэрвені таго ж года павінен быў ізноў пакінуць сваю сталіцу. Калі яго саюзнікі, французы, былі разбіты Георгам II Англійскім, саюзнікам Марыі-Тэрэзіі, пры Дэтынгене (27 чэрвеня 1743) і адціснуты за Рэйн, яго выратаваў толькі новы саюз (Франкфурцкая унія), складзены 5 чэрвеня 1744 года з Фрыдрыхам II, які ўварваўся ў Чэхію і распачаў Другую сілезскую вайну.

Аўстрыйцы павінны былі пакінуць Баварыю, але Карл VII вярнуўся ў Мюнхен, толькі каб памерці. Ён быў цалкам перакананы ў сваім праве на Аўстрыю, але яму не хапала энергіі для паспяховай барацьбы за гэта права.

Зноскі

1. Lundy D. R. Karl VII Albrecht von Bayern, Holy Roman Emperor // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Karlo VII. Albert (Karlo Bavarski) // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.

3. Carles VII // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.

4. Find a Grave — 1996. Праверана 30 ліпеня 2024.

5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads