Іосіф I Габсбург

From Wikipedia, the free encyclopedia

Іосіф I Габсбург
Remove ads

Іосіф I (ням.: Joseph I.; 26 ліпеня 1678, Вена — 17 красавіка 1711, Вена) — рымскі кароль з 23 студзеня 1690 года, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 5 мая 1705 года, кароль Чэхіі з 5 мая 1705 года, кароль Венгрыі з 9 снежня 1687 года (13 чэрвеня 1707 года быў зрынуты венгерскім соймам, пасля прыгнечання паўстання Ферэнца Ракошы ізноў заняў прастол 21 лютага 1711 года), эрцгерцаг Аўстрыйскі з дынастыі Габсбургаў; старэйшы сын імператара Леапольда I і Элеаноры Нойбургскай.

Хуткія факты Кароль Рыма, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

Іосіф нарадзіўся 26 ліпеня 1678 года ў Вене. Выхоўваўся пад кіраўніцтвам герцага Дзітрыха Ота фон Сальма, вывучыў некалькі моў. У 1687 годзе атрымаў венгерскую карону, а пасля смерці бацькі 5 мая 1705 года ўступіў на прастол і быў каранаваны.

Энергічна працягнуў пачатую яго бацькам вайну за іспанскую спадчыну супраць Францыі. Дзякуючы перамогам Яўгенія Савойскага і англійскага военачальніка герцага Мальбара яму атрымалася выгнаць французаў з Італіі і Нідэрландаў і перайсці да наступу. Каб вызваліць сабе рукі для барацьбы на Захадзе, Іосіф у 1707 годзе склаў дагавор з каралём Карлам XII Шведскім, які на шляху з Польшчы ў Саксонію прайшоў праз Сілезію.

Па Альтранштэцкаму міру Іосіф даў сілезскім пратэстантам свабоду веравызнання і вярнуў ім большую частку аднятых езуітамі цэркваў. У той жа час ён вымусіў Папу прызнаць яго брата Карла іспанскім каралём. У 1708 ён абвясціў няміласць на курфюрстаў баварскага і кёльнскага, за адносіны з Францыяй, але яго жаданне злучыць Баварыю з Аўстрыяй сустрэла моцнае процідзеянне як нямецкіх, так і іншых дзяржаў.

Венгерскае паўстанне Ферэнца Ракоці Іосіф паспяхова здушыў. Ён быў адукаваным і разумным кіраўніком, памяркоўным да іншаверцаў, адзін з найбольш энергічных сярод нямецкіх Габсбургаў. Пры ім Аўстрыя дасягнула вялікага значэння ў Еўропе. Фінансавае кіраванне ён палепшыў пры дапамозе Гундакера фон Штарэмберга; ім таксама прыняты былі меры для палягчэння становішча крапасных сялян.

Іосіф сканаў ад воспы 17 красавіка 1711 года ў Вене.

Remove ads

Сям’я

У 1699 годзе ён ажаніўся з Вільгельмінай Амаліяй Браўншвайг-Люнебургскай (16731742). У іх нарадзілася дзве дочкі:

Зноскі

1. Lundy D. R. Josef I von Österreich, Holy Roman Emperor // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Joseph I. (Joseph) // Brockhaus Enzyklopädie

3. Liber Baptizatorum & Matrimonio Junctorum Parochiӕ Cӕsareӕ 1673· — С. 4.

4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
5. Lundy D. R. The Peerage

6. Liber Baptizatorum & Matrimonio Junctorum Parochiӕ Cӕsareӕ 1673·

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads