Кароль Борх

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кароль Ежы Ян Юзаф Борх (польск.: Karol Jerzy Jan Borch; 29 ліпеня 1787 — 12 снежня 1861) — дзяржаўны службовец.

Хуткія факты Кароль Борх, старшыня 1-га дэпартамента Віцебскага галоўнага суда[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Борхаў герба «Тры каўкі». Нарадзіўся ў сям’і Міхала Яна[1] і Элеаноры Крысціны Браўн.

Служыў у расійскім войску, потым старшыня 1-га дэпартамента галоўнага суда Віцебскай губерні, камер-юнкер імператарскага двара (1830), у 1838—1843 гадах маршалак шляхты Віцебскай губерні[1].

Сям’я

16 лістапада 1825 года ажаніўся з Людвікай з Зыберг-Плятэраў (1805—1878), дачкой Міхала Плятэра[ru] і Ізабелы Гэлены з Зыбергаў. Дзеці:

  • Марыя (1835—1868), у шлюбе з Паўлам Раманам Сангушкам-Ковельскім.
  • Ізабэла Марыя Юзэфа (1837—1916), у першым шлюбе з Антоніем Юзафам Томашам Патоцкім, у другім — з Міхалам Арлоўскім.
  • Анатоль (?1840-1861).

Зноскі

  1. Валерый Пазднякоў. Борхі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0276-8.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads