Кароль Русі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кароль Русі
Remove ads

Кароль Русі ці Кароль Рускі (лац.: Rex Russiae) — тытул, які Папа Рымскі Інакенцій IV надаў кіраўніку Галіцка-Валынскага княства Данілу Раманавічу ў 1253 годзе.

Thumb
Аверс пячаткі Юрыя Львовіча з надпісам: «Regis Russie» — Караля Русі

Гісторыя

З наступных галіцка-валынскіх князёў каралём каранаваўся ўнук Данілы Юрый Львовіч (на аверсе яго захаванай пячаткі названы «Rex Russiae» — кароль Русі, а на рэверсе — «Dux Ladimiriae» — князь Уладзімірыі). На пячатках грамат 1316, 1325, 1327, 1334 і 1335 гг. сыны Юрыя Львовіча, Андрэй і Леў, і ўнук па дачцэ, Баляслаў-Юрый, працягвалі называцца «Rex Russiae»[1].

«Каралеўства Русі» згадвалася ў тытуле Юрыя II Баляслава і ў тытуле польскага караля Казіміра III пасля захопу Галіцкай зямлі Польшчай у 1349 годзе[2]. Казімір III кляпаў асобную манету для Рускага каралеўства[3]. У сярэдзіне XIV стагоддзя, паводле дакументаў, тэрмін «Каралеўства Русі» замацоўваецца за Галічынай, у адрозненне ад Валынскай зямлі[4].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads