Каранавірусы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каранавірусы (Coronaviridae) — сямейства складаных РНК-геномных вірусаў — паразітаў дыхальных шляхоў і кішэчнага тракта чалавека, свіней, грызуноў, птушак і іншых хрыбетных жывёл.
Remove ads
Апісанне
Вірыёны маюць авальную форму, памер 60-200 нм. Геном прадстаўлены аднанітачнай пазітыўнай РНК. Капсід пабудаваны па спіральным тыпе. Суперкапсід мае ліпідны слой, глікапратэідныя выступы грушападобнай формы, утвараючы як бы карону вакол вірыёна.
Клініка
Валодаюць гемаглютынуючай актыўнасцю, размнажаюцца на культурах клетак і арганных культурах трахеі. У чалавека выклікаюць энтэрыты і рэспіраторныя захворванні, у свіней — гастраэнтэрыты і энцэфаліты, у мышэй — гепатыт, у курэй — інфекцыйны бранхіт. Сералагічны дыягназ устанаўліваюць з дапамогай РЗК і РН.
У людзей каранавірусы выклікаюць вострыя рэспіраторныя захворванні, атыповую пнеўманію і гастраэнтэрыты. У дзяцей магчымыя бранхіты і пнеўманія. Асабліва небяспечныя для чалавека вірусы роду Betacoronavirus.
Remove ads
Зноскі
- Таксанамія вірусаў на сайце Міжнароднага камітэта па таксанаміі вірусаў (ICTV).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads