Кароўнікі (Полацк)
мясцовасць у Полацку From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кароўнікі — мясцовасць у Полацку.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Мясцовасць знаходзіцца на левым беразе Заходняй Дзвіны ў паўднёва-ўсходняй частцы горада. На захадзе мясцовасць абмяжоўвае чыгунка Полацк — Маладзечна. На поўначы натуральнай мяжой мясцовасці выступае рака Заходняя Дзвіна, а на ўсходзе аднайменная рака (упадае тут у Дзвіну), за якой пачынаецца ўжо вёска Каз’янкі. На паўднёвым захадзе да мясцовасці прылягае вёска Южная і тэрыторыя Полацкай птушкафабрыкі. Асноўнай транспартнай магістраллю мясцовасці з’яўляецца вуліца Бабушкіна. Забудова мясоцвасці ў асноўным малапавярховая сядзібнага тыпу.
Remove ads
Гісторыя
22 снежня 1959 года вёска Кароўнікі Экіманскага сельсавета Полацкага раёна ўключана ў гарадскую мяжу горада Полацк[1].
Сацыяльныя аб’екты
- Царква Святой Параскевы Полацкай Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы (1996)
Зноскі
- Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 22 снежня 1959 г. Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Полацка вёскі Кароўнікі Экіманскага сельскага Савета Полацкага раёна // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads