Экіманскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Экіма́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Экімань 1.
Большая частка тэрыторыі сельсавета фактычна з’яўляецца прыгараднай зонай Полацка, дзейнічаюць маршруты гарадскога транспарту Полацка і Наваполацка.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Полацкага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Экімань. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Полацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 22 кастрычніка 1959 года ў склад новаўтворанага рабочага пасёлка Полацкі ўключаны вёскі Плаксы, Серадома і Слабада[1]. 22 снежня 1959 года ў гарадскую мяжу горада Полацк уключана вёска Кароўнікі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Экіманскага сельсавета 15 населеных пунктаў[3]. 28 красавіка 1978 года ў гарадскую мяжу Наваполацка ўключаны вёскі Васілеўцы і Падкасцельцы[4].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1731 чалавек[5], з іх 88,3 % — беларусы, 9,4 % — рускія, 1,0 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1762 чалавекі[7].
Населеныя пункты
У склад сельсавета ўваходзяць 14 населеных пунктаў:
Зноскі
- Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 22 кастрычніка 1959 г. Аб утварэнні на тэрыторыі Ветрынскага і Полацкага раёнаў Віцебскай вобласці рабочага пасёлка Полацкі // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14.
- Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 22 снежня 1959 г. Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Полацка вёскі Кароўнікі Экіманскага сельскага Савета Полацкага раёна // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
- Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 1958—IX Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Наваполацка вёсак Васілеўцы і Падкасцельцы Экіманскага сельсавета Полацкага раёна Віцебскай вобласці ад 28 красавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 13 (1567).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads