Каруярвэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Каруярвэ, у савецкія часы Дзеева — вёска ў воласці Саарэмаа павета Саарэмаа, Эстонія. Да адміністрацыйнай рэформы мясцовых самакіраванняў Эстоніі 2017 года ўваходзіла ў склад воласці Кіхелькона.

Хуткія факты Каруярвэ, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Да 1959 года мястэчка побач з возерам Каруярв на востраве Саарэмаа называлася Каруярвэ (з эст. — Мядзведжае возера). У 1959 годзе на яго месцы ўзвялі ракетную базу, якая атрымала назву «Дзеева» ў гонар героя Савецкага Саюза Уладзіміра Дзеева (1925—1944).

Побач з ракетнай базай быў пабудаваны пасёлак для служачых воінскай часці і членаў іх сем’яў, у якім былі магазін, паштовае аддзяленне і пачатковая школа. У гады савецкай улады ў Дзееве служыла каля 500 чалавек.

У 1965 годзе ў пасёлку быў адкрыты цэх талінскага трыкатажнага аб’яднання «Марат», аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці Эстонскай ССР. Пасля вяртання Эстоніяй незалежнасці паселішча вярнулі гістарычную назву.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads